Навако́ласаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Наваколасава.
Утвораны 29 чэрвеня 2006 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці з часткі Слабадскога сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 223 Об образовании Новоколосовского сельсовета и изменении границ Слободского сельсовета Столбцовского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1839 чалавек, з іх 70,4 % — беларусы, 20,0 % — рускія, 4,9 % — украінцы, 3,0 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1793 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2006 годзе