Авіяўдар па Цэнтру міграцыі ў Таджуры быў нанесены паветранымі сіламі Лівійскай нацыянальнай арміі пад камандаваннем Х. Хафтара 3 ліпеня 2019 г. Цэнтр выкарыстоўваўся ў якасці прытулку для мігрантаў і бежанцаў, якія спрабуюць дабрацца да Еўропы. Па інфармацыі Савета па правах чалавека ААН, у памяшканні якое было разбурана ракетным ударам «пражывала каля 600 чал.». Па меншай меры, 53 чалавекі загінулі і 130 атрымалі раненні.

Авіяўдар У красавіку 2019 г. Лівійская нацыянальная армія пад камандаваннем Х. Хафтара пачала наступленне з мэтай захапіць Заходнюю Лівію і Трыпалі, якія знаходзяцца пад кантролем Урада нацыянальнай згоды (прызнаны ААН). Пасля таго, як у маі ў выніку авіўдару па цэлі, якая знаходзілася менш чым 100 м ад Цэнтра міграцыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў заклікала эвакуіраваць бежанцаў і мігрантаў, якія знаходзяцца ў зонах канфлікту.

Авіяўдар быў нанесены па ваенным лагеры сіл УНЗ, сіламі ВПС ЛНА, вечарам 3 ліпеня. Адна з ракет, узарвалася ў ангары, у якім пражывала каля 120 чал. Паводле дадзеных ААН, у авіяўдары загінула як мінімум 53 чал., а больш за 130 атрымалі раненні. У момант, калі мігранты пакідалі цэнтр, Лівійская гвардыя адкрыла па ім агонь.

Рэакцыя 25px ЛНА: Паводле заявы інфармацыйнага цэнтра Заходняга аператыўнага штаба ЛНА, «армія не наносіла ўдары па цэнтры ўтрымання нелегальных імігрантаў». У штабе адзначылі, што ВПС ЛНА кропкавымі ўдарамі вечарам 3 ліпеня бамбілі ваенны лагер лаяльнай Ураду нацыянальнага адзінства і іх склады са зброяй, якія знаходзяцца ў тым жа раёне. Пасля паспяховага авіяналёту, паведамляюць у ЛНА, баевікі, каб «ўвесці ў зман грамадскую думку і ўскласці віну на войска, абстралялі з мінамётных установак цэнтр утрымання нелегальных мігрантаў».

Міжнародная рэакцыя : Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет і кіраўнік місіі ААН у Лівіі Гасан Саламі публічна заявілі, што гэты нападзенне можа прадстаўляць сабой ваеннае злачынства. Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш ініцыяваў правесці незалежнае расследаванне.

Катэгорыя:2019 год у Лівіі Катэгорыя:Канфлікты 2019 года Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Катэгорыя:Ліпень 2019 года Катэгорыя:Падзеі 3 ліпеня