Юрый Міхайлавіч ВіннікКраязнаўства Берасцейшыны (;  — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Кубана-Чарнаморскай вобласці РСФСР (зараз у Краснадарскім краі Расіі). У 1940 годзе скончыў сярэднюю школу ў Армавіры і паступіў вучыцца ў Краснадарскі інстытут харчовай прамысловасці. У 1941 годзе прызваны ў Чырвоную Армію і накіраваны на вучобу ў Сумскае ваеннае артылерыйскае вучылішча. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе курсанцкага атрада асобага прызначэння ўдзельнічаў у баях пад Варажбой і Белаполлем. У снежні 1941 г., пасля расфарміравання атрада, разам з іншымі курсантамі быў вернуты ў вучылішча, эвакуіраванае на гэты час у горад Ачынск. Пасля сканчэння вучобы ў маі 1942 года лейтэнант Віннік быў накіраваны ў 973-і артылерыйскі полк 160-й стралковай дывізіі Заходняга фронту. Камандаваў агнявым ўзводам, артылерыйскай батарэяй. Прымаў удзел у баях пад Масквой, вызваленні Смаленскай вобласці, Беларусі, Украіны. У жніўні 1942 года батарэя пад камандаваннем Ю. М. Вінніка вызначылася ў баях на рацэ Угра. У 1943 годзе быў прыняты ў ВКП(б).

Артылерыйская батарэя 973-га артылерыйскага палка 160-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту вызначылася пры вызваленні Брэсцкай вобласці і горада Брэста, фарсіраванні рэк Прыпяць і Заходні Буг, удзельнічала ў вызваленні Польшчы, ва Усходне-Памеранскай аперацыі і акружэнні Торуньскай групоўкі праціўніка. У сакавіку 1945 года ў раёне горада Данцыг Ю. М. Віннік быў цяжка паранены і пасля лячэння звольнены з ваеннай службы.

У 1951 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін і знаходзіўся на партыйнай і дыпламатычнай рабоце, у тым ліку у пасольстве СССР на Цэйлоне. У 1960 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Далёкаўсходнія праблемы ў амерыкана-індыйскіх адносінах (1950—1953 гг.)», атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук і пачаў педагагічную дзейнасць. У 1973—1991 гг. на пасадах дацэнта, намесніка загадчыка кафедрай у Інстытуце грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1991 годзе Ю. М. Віннік выйшаў на пенсію.

Жыў у Маскве. Памёр 27 мая 1995 года. Пахаваны ў закрытым калумбарыі Ваганькаўскіх могілак.

Узнагароды і званні Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага 2 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені медалі Ганаровы грамадзянін горада Брэста (1984).

Памяць У чэрвені 2009 года рашэннем Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта імя Ю. М. Вінніка прысвоена адной з вуліц мікрараёна «Паўднёвы». У фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца яго ўспаміны аб вызваленні Брэста.

Літаратура

Спасылкі Винник Юрий Михайлович // Сайт Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Краязнаўства Берасцейшыны // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага Павленко И. А. Герой Советского Союза Юрий Михайлович Винник (1923—1995 гг.)

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук

Катэгорыя:Капітаны СССР