Васіль Аляксандравіч Аўдзе́еў (нар. , г. Магілёў — , каля , Афганістан) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Афганскай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў Магілёве. Беларус. Маці, Марыя Калінаўна, пенсіянерка, бацька, Аляксандр Барысавіч, працаваў слесарам на заводзе штучнага валакна. У 1983 годзе скончыў Магілёўскую сярэднюю школу № 2. Член УЛКСМ. Працаваў на абутковай фабрыцы ў Магілёве.
24 чэрвеня 1985 года прызваны ў Савецкую Армію Цэнтральным РВК г. Магілёва. З кастрычніка 1985 года ў Рэспубліцы Афганістан, старэйшы майстар па рамонце сродкаў сувязі. Удзельнічаў у 6 баявых аперацыях. 16 сакавіка 1987 года, выконваючы баявую задачу па рамонце апаратуры сувязі, у раёне населенага пункта патрапіў пад абстрэл мяцежнікаў. Нягледзячы на бесперапынны агонь, працягваў выконваць задачу і быў смяротна паранены.
Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у г. Магілёве. У 1990 годзе на магіле пастаўлена надмагілле, выкананае ў выглядзе «ветразя» з чорнага габраМогила воина-интернационалиста, рядового Авдеева Василия Александровича .
Узнагароды ордэн Чырвонай Зоркі (пасмяротна).
Спасылкі АВДЕЕВ Василий Александрович
Катэгорыя:Загінулі ў баях Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Памерлі ад ран