Броўнік (Herminium) — род шматгадовых травяністых раслін, які ўключаны ў трыбу сямейства .
Батанічнае апісанне
Прадстаўнікі роду — невялікія шматгадовыя травяністыя расліны.
Клубні шарападобнай або даўгавата-яйкападобнай формы, з тонкімі каранямі.
Сцябло прамое, з адным ці некалькімі зялёнымі шырока-ланцэтападобнымі лістамі ля аснавання.
Кветкі сабраны на канцы сцябла ў гронкападобнае суквецце, невялікія, несамастойныя, звычайна жоўта-зялёнага колеру. Чашалісцікі амаль роўныя, цэнтральны разам з пялёсткамі ўтварае «покрыва» над песцікам. Пялёсткі звычайна мясістыя, але больш вузкія, чым чашалісцікі. Губа прырослая да кароткай калонкі. Маюцца два даўгаватых палінія з кароткай каўдыкулай.
Плод — прамая прадаўгаватая каробачка.
Арэал Броўнікі распаўсюджаны выключна ў Еўразіі — Еўропе, Паўднёва-Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Азіі. 10 відаў — эндэмікі Кітая.
Таксанамія
Сінонімы
Віды Род уключае 49 відаў, у тым ліку:
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Архідныя