Сонцацвет манеталісты (Helianthemum nummularium) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне Від вечназялёных раслін, якія сцелюцца. Сцёблы разгалінаваныя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, апушанае. Куст пакрыты ярка-жоўтымі кветкамі, якія па форме нагадваюць сподак. Цэнтрам кветкі з’яўляецца высокі лычык, акружаны некалькімі аранжавымі тычынкамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка.

Сонцацвет манеталісты расце на раўнінных камяністых глебах. Радзей сустракаецца ў палявых умовах. Расліна не баіцца засушлівых раёнаў.

У прыродзе сустракаюцца кусты з жоўтымі кветкамі, у той час як садовыя расліны валодаюць адценнямі ад белага да цёмна-чырвонага.

Сонцацвет манеталісты цвіце на працягу ўсяго лета. Асноўны перыяд цвіцення прыпадае з мая па ліпень. Кветкі расліны з’яўляюцца выдатным меданосам для пчол, а лісце — ежай для лічынак матылькоў.

Падвіды Вылучаюць восем падвідаў:

Helianthemum nummularium subsp. nummularium. Шырока распаўсюджаны. Helianthemum nummularium subsp. berterianum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі. Helianthemum nummularium subsp. glabrum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы. Helianthemum nummularium subsp. grandiflorum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы. Helianthemum nummularium subsp. obscurum. Усходняя частка Еўропы. Helianthemum nummularium subsp. pyrenaicum. Пірэнеі. Helianthemum nummularium subsp. semiglabrum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі. Helianthemum nummularium subsp. tomentosum. Паўднёвая частка Еўропы.

Галерэя

Падвід grandiflorum (Scop.) Schinz & Thell

Падвід nummularium

Падвід obscurum (Čelak.) Holub

Сарты з ружовымі кветкамі

Ілюстрацыі

Спасылкі

Катэгорыя:Ладаннікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1768 годзе