Герань балотная (Geránium palústre) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род сямейства .
Назва
Герань балотная, воўчча ступа, грабількі, пяціперсціца Ботанический словарь, Спб, 1878, златчыск, трыперсціцаЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, дзеравянка лясная, баршчоўнік, грыжная трава.
Батанічнае апісанне Герань балотная — шматгадовая травяністая расліна з узыходзячым з-пад зямлі карэнішчам. Прыкаранёвае лісце 5-12 см шырынёй, нешматлікія, рана знікаючыя, валасістыя з абодвух паверхняў, на валасістых хвосціках да 20 см даўжынёй, падзеленыя на 7 долей. Сцябло да 30-70 см вышынёй, прамое або якое ўздымаецца, валасістае. Сцябловае лісце пяціраздзельнае, неглыбока зубчастае, верхняе — з трыма лопасцямі, амаль сядзячае. Прылісткі яйкападобна-ланцэтнай формы, цёмна-чырвона-бурыя.
Кветкі буйныя, да 3 см у дыяметры. Чашачка 5-7-паасобная, шчаціністая. Пялёсткі вяночка пурпурныя, зваротнаяйкападобнай формы, суцэльныя, з клінаватым аснаваннем, каля 1,5 см даўжынёй. Тычынкі роўныя па даўжыні чашалісцікам, пашыраюцца да аснавання.
Плод валасісты, кроплепадобнай формы. Насенне эліптычнае, пляскатае, з сеткаватай цёмна-карычневай паверхняй, 2,4—2,7×1,5—1,7 мм.
Лік храмасом 2n = 28.
Арэал Герань балотная родам з Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы. Расце ў вільготных месцах на раўнінах і сярод пагоркаў, на балотах, у вербалозе.
Таксанамія Від Герань балотная ўваходзіць у род сямейства парадку .
Сінонімы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Герань Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1756 годзе