Гомельская дзіцячая чыгунка — першая дзіцячая чыгунка на тэрыторыі Беларусі і пятая ў СССР.
Гісторыя Дарога была адкрыта ў жніўні 1936 года, размяшчалася ў раёне стадыёна «Лакаматыў» і была даўжынёй 0,5 км. Меліся асобнае паравознае дэпо, станцыйныя пабудовы, навучальны будынак. На дарозе эксплуатаваліся танк-паравоз АЛКА серыі В і два міні-вагона, пад заказ пабудаваныя на Гомельскім вагонарамонтным заводзе История общественного транспорта Гомеля .
Планавалася прадоўжыць дарогу да піянерскага лагера, размешчанага ў раёне вёскі Ляшчынец (цяпер адзін з раёнаў Гомеля), павялічыўшы яе даўжыню на 3-4 кіламетры. Летам 1941 года дарога была зачынена з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны, падчас вайны разбурана, а ў пасляваенныя гады не аднаўлялася Детские железные дороги — Гомель.
Станцыі
станцыя «Радасная» станцыя «Шчаслівая»
Рухомы састаў Танк-паравоз АЛКА серыі В 2 міні-вагоны
Галерэя
Спасылкі
Гомельская ДЖД на сайте «Детские железные дороги СССР» Первая детская железная дорога Гомеле Первую Детскую железную дорогу в Беларуси построили в Гомеле
Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:Транспарт Гомеля Катэгорыя:Дзіцячыя чыгункі Беларусі Катэгорыя:1936 год у Гомелі Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе