Помнік Кірылу Тураўскаму — помнік у г. Тураве Гомельскай вобласці. Усталяваны 11 мая 1993 года на Замкавай гары на беразе ракі Прыпяць у гонар царкоўнага дзеяча і асветніка Кірылы Тураўскага. Аўтары — скульптар Міхаіл Інькоў, архітэктар М. І. Лук’янчык.
Вышыня помніка — 7 метраў. Аснова кампазіцыі — сяміметровы крыж незвычайнай візантыйскай формы. З крыжом злучана постаць асветніка. Ён выступае наперад, падняўшы галаву. Рукі сагнуты на ўзроўні грудзей, у левай — кніга з крыжам на вокладцы, жэст правай накіраваны на кнігу. Вакол галавы — німб. Справа, побач з кнігай, надпіс: «Святы Кірыла Біскуп Тураўскі»Помнік Кірыле Тураўскаму.
Ён выкананы ў тэхніцы выбівачкі (бетон, пакрыты меддзю).
Спасылкі Ад Скарыны да Касьцюшкі — svaboda.org
Катэгорыя:Кірыла Тураўскі Катэгорыя:Славутасці Турава Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Помнікі Гомельскай вобласці Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Лук’янчыка Катэгорыя:Творы Міхаіла Інькова