Сіня́ўка. Сустракаецца таксама варыянт Сінёўка (, ) — аграгарадок у Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сіняўскага сельсавета.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца каля ракі Нача, за 17 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Клецк, за 144 км ад Мінска, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Клецк, на скрыжаванні дарог і .
Гісторыя Вядома з XV стагоддзя ў Клецкім княстве. З 1552 года мястэчка, ва ўласнасці Боны Сфорца. У 1568—1690 гадах у Клецкай ардынацыі Радзівілаў. З 1793 года цэнтр воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1886 годзе ў Сіняўцы дзейнічалі валасная ўправа, 2 царквы, сінагога, малітоўны дом, паштовая станцыя, школа, 7 крам. З 27 ліпеня 1920 года Сіняўка ў Нясвіжскім павеце. З 1921 года цэнтр гміны Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. З 1939 года вёска ў БССР. Цэнтр сельсавета з 1940 года. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі стварылі ў Сіняўцы гета, у якім загубілі каля 700 жыхароў вёскі.
Насельніцтва 1886 год — 144 жыхары, 24 двары. 1905 год — каля 500 жыхароў. 2001 год — 1728 жыхароў, 714 двароў.
Славутасці
Будынак былой паштовай станцыі (1-я палова 19 ст.) Свята-Мікалаеўская царква Брацкая магіла (1944).
Вядомыя асобы Аляксей Васільевіч Назарэўскі (1881 — ?) — беларуска-рускі грамадска-палітычны дзеяч. Лявон Мурашка (1924—2009) — оперны спявак (бас).
Літаратура
Ліст карты N-35-113. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год.
Спасылкі
Глобус Беларусі: Сіняўка Радзіма.орг: Сіняўка
Катэгорыя:Сіняўскі сельсавет (Клецкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства