Марыя Края (; 24 верасня 1911, Задар — 21 лістапада 1999 Тырана) — албанская оперная спявачка.

Біяграфія Нарадзілася у 1911 годзе ў Задары у Каралеўстве Далмацыя, якое пазней увайшло ў склад Аўстра-Венгрыі у каталіцкай сям’і, якая жыла ў невялічкім албанскім раёне ў мяжы горада. З’яўлялася сваячкай Маці Тэрэзы. Ва ўзросце шасці гадоў разам з сям’ёй пераехала на этнічную радзіму ў Албанію ў горад Шкодэр. У Албаніі яна пазнаёмілася з нацыянальнымі традыцыямі і албанскай культурай.

У 1930 годзе стала займацца спевамі. Музычную адукацыю яна атрымала ў Грацы (Аўстрыя), у філіяле Венскага ўніверсітэта музыкі і выканаўчага мастацтва, скончыла адукацыю ў 1934 годзе. Пасля навучання займалась выкладаннем ў сярэдняй школе ў Шкодары, затым у Педагагічным інстытуце ў Тыране. У Тыране яна стала выступаць у якасці спявачкі з піяністам Танінам Гуразіў. Края прадстаўляла Албанію на «Вечары Нацый» у Вене.

Спяванне Марыі было своеасаблівым, што было абумоўлена невялікім нямецкім уплывам на албанскую мову, што давала дакладнасць фармулёўцы тэкстаў якія яна спявала. У рэпертуары спявачкі былі традыцыйныя гарадскія албанскія песні, якія загучалі па новаму ў выкананні прафесійнай спявачкі. Яна гастралявала разам з албанскай піяністкай Лолай Г’ёка, сумесна з якой яна запісала больш за 300 песень. Нягледзячы на невысокую якасць запісу таго часу, гэтыя фанаграмы запатрабаваны да нашага часу.

У 1937 годзе Марыя дала канцэрт ў Бары (Італія), а ў наступным годзе яна выступіла ў Мюнхене (Германія). У 1938 годзе яна сумесна з Лолай Г’ёка і Тэфтай Ташка-Како арганізавала серыю дабрачынных канцэртаў з мэтай збору грашовых сродкаў на навучанне ў Мілане венгерскага музыканта Крыста Како. У 1939 годзе дала канцэрт у Фларэнцыі.

Пасля заканчэня Другой сусветнай вайны Края выкладала ў музычнай акадэміі Іардана Міша, паралельна працягваючы выступаць на опернай сцэне. У 1959 годзе стала салісткай першай албанскай оперы Mrika, кампазітара Прэнка Якава і лібрэціста Лазара Сілікі.

Сярод самых вядомых выступленняў спявачкі магчыма вылучыць яе выкананне ў операх Іаланта (опера)Іаланта кампазітара Пятра Чайкоўскага і Прададзеная нявеста кампазітара Бедржыха Сметаны пастаўленых у Нацыянальным тэатры оперы і балета Албаніі.

Памерла ў Тыране ў 1999 годзе. Яна была ўдастоена найвышэйшага прызнання для дзеячаў мастацтваў Албаніі — звання Народнага артыста Албаніі.

Літаратура M. Lalaj, Instituti Femnor «Nana Mbretneshë», Tiranë: Qendra Kombëtare e Artit dhe e Kulturës, 2013. fq. 54. ISBN 9789994351909 David Cooper, Kevin Dawe: The Mediterranean in music: critical perspectives, common concerns, cultural differences. Scarecrow Press, 2005. ISBN 978-0-8108-5407-9 Flori Slatina: Portrete artistesh. Tirana: Gazeta 55, 1999. (alb.)

Спасылкі Sopranoja brilante Marie Kraja

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Албаніі Катэгорыя:Народныя артысты Албаніі