Вуліца Багданчука (гістарычная назва — Гузнянская) — вуліца ва ўсходняй частцы Брэста. Названая ў 1984 годзе ў гонар Сяргея Багданчука. Працягласць (ад вуліцы Маскоўскай да Гузнянскага (Пугачэўскага) моста цераз раку Мухавец) 1670 метраў. Утворана ў 1968 годзе пасля ўключэння ў гарадскую мяжу вёсак Трышын і Гузні.

Да вуліцы Багданчука прымыкаў адзін з першых у БССР буйных аптовых рэчавых рынкаў (дзейнічаў з канца 1980-х да 2007 года). У цяперашні час на гэтым участку вядзецца будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў. Значная частка вуліцы (пачынаючы ад вуліцы Маскоўскай) забудавана адна- і двухпавярховымі каменнымі і драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Літаратура

Спасылкі

Багданчука Катэгорыя:Трышын