«Телеком-экспресс» — штотыднёвая беларуская грамадска-палітычная газета. Выдавалася ў 1994—2020 гадах у Оршы на рускай мове па чацвяргах.

Гістарычная даведка Газета выдавалася з 23 мая 1994 года. Першапачаткова выходзіла на чатырох чорна-белых палосах і прызначалася выключна для вольнага часу. Пазней «Телеком-экспресс» стаў масава-палітычнай, даведачнай, для вольнага часу, літаратурна-мастацкай газетай (тэматыка была зменена ў чэрвені 2007 года, з гэтага часу газета стала друкавацца ў Віцебскай абласной друкарні). Газета выходзіла штотыдзень па чацвяргах на 32 старонках фармату А-3 (8 з іх поўнакаляровых) на рускай і беларускай мовах.

30 снежня 2020 года выйшаў апошні нумар. Газета выдавалася дваццаць шэсць з паловай гадоў, усяго выйшлі 1342 нумарыhttps://vk.com/wall-91464076_2083.

Узнагароды 2009 год — лаўрэат «Залатой Ліцеры» ў намінацыі «Найлепшая гарадская газета» 2010 год — лаўрэат «Залатой Ліцеры» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі» 2012 год — лаўрэат «Залатой Ліцеры» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі»

Гл. таксама Аршанская газета Трыбуна тэкстыльшчыка

Спасылкі Телеком-экспресс, газета, Аршанскі раён. г. Орша

Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Культура Оршы