Лідская моладзевая падпольная арганізацыя — беларуская антыкамуністычная моладзевая арганізацыя, што існавала ў Лідзе ў 1950—1951 гадах, кіраўніком якой быў Іван СалдаценкаўГісторыя Лідскай моладзевай падпольнай арганізацыі.
Гісторыя Лідская моладзевая падпольная арганізацыя была ўтвораная ў жніўні 1950. Кіраўніком і лідарам арганізацыі быў Іван Салдаценкаў — студэнт гродзенскай культурна-асветніцкай вучэльні і камсорг CШ № 12 Ліды, які паходзіў з Прачысценскага раёна Свярдлоўскай вобласці. Стварэнне арганізацыі было справакавана рэпрэсіямі з боку савецкіх уладаў. Паводле сябра арганізацыі Аляксея Логвіна, гэта быў «моладзевы пратэст супраць рэжыму», а сябрамі арганізацыі былі хлопцы і дзяўчынкі, пры гэтым былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, і не было толькі жыдоў. Згодна з пратаколамі допытаў Івана Салдаценкава, арганізацыя была створаная Юрыем Фаміным, які пазней быў прызваны на флот, пасля чаго кіраўніком стаў Салдаценкаў.
Спачатку асноўнай мэтай арганізацыі было выхаванне моладзі ў антысталінскім духу, а пазней мэтамі называлася звяржэнне савецкай улады, усталяванне шматпартыйнай сістэмы ўлады, абвяшчэнне дэмакратычных свабодаў і інш. Сябры прадугледжвалі поўны выхад Беларусі са складу СССР, пабудову незалежнай і суверэннай дзяржавы, увядзенне прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, перадачу калгаснай зямлі аднаасобнікам і стварэнне на гэтай падставе фермерскіх гаспадарак.
Асноўная дзейнасць арганізацыі зводзілася да вуснай агітацыі пераважна сярод вучняў і студэнцкай моладзі, таксама працягваліся новыя ўдзельнікі. Сябры арганізацыі прабавалі наладзіць кантакты з замежнымі эмігранцкімі арганізацыямі ды польскім нацыянальным падполлем. Так, планавалася ўстанавіць сувязь з Югаславіяй, якая якраз адкалолася ад СССР. У арганізацыі дзейнічалі некаторыя правілы канспірацыі. Былі створаныя звёны, у якіх былі 2-3 чалавекі: яны ведалі толькі кіраўніка звяна. Кіраўнікі ведалі астатніх кіраўнікоў, але не маглі ведаць, хто быў у іншых звёнах.
У маі 1951 г. была раскрытая органамі МДБ. 28 мая быў арыштаваны кіраўнік арганізацыі Іван Салдаценкаў. Паводле Аляксея Логвіна, арганізацыя была раскрытая ў выніку данясенняў і здрады:
Суд адбываўся 23–24 кастрычніка 1951 года ў Гродне, судзіў абласны суд. На судзе Іван Салдаценкаў выступіў з антысавецкімі прамовамі: казаў, што памятае той час, калі ў 1933 і 1947 гадах людзі паміралі ад голаду, і што бачыў, як гналі высяленцаў, выгружалі эшалоны на голым полі, выганялі людзей на снег, а тыя людзі гінулі. Пасля гэтага Салдаценкаў схапіў табурэтку і запусціў яе ў пракурора. Першы прысуд быў наступны: Салдаценкаву 12 гадоў, іншым паўналетнім па 8 гадоў, непаўналетнім па 6 гадоў за антысавецкую агітацыю, але пракурор Драгун абскардзіў прысуд і справу вярнулі на даследаванне. Пасля гэтага да справы быў далучаны Сазонт Мазурок, які не ведаў, што Леў Бычэк здраднік, і гутарыў з ім пра тое, што трэба працягваць змаганне.
Другі раз судзіў Ваенны трыбунал, судзілі ўжо «за здраду Радзіме». Пры закрыцці справы ў спісах значылася больш за 50 чалавек. У спецыяльным паведамленні Управы аховы МДБ Брэст-Літоўскай чыгункі, накіраваным у ЦК КП(б)Б, адносна дзейнасці арганізацыі было пазначана «антысавецкая моладзевая арганізацыя». Дарослыя кіраўнікі арганізацыі атрымалі па 25 гадоў савецкіх канцлагераў, а непаўналетнія — 10 гадоў.
Вядомыя сябры падполля + Імя Год нараджэння Нацыянальнасць Прафесійная дзейнасць Дзейнасць у арганізацыі ПрысудІван Салдаценкаў «Пахмуры»1931расеецкамсорг CШ № 12 г. Лідакіраўнік25 гадоўЛеў Бычэкне арыштаваны, супрацоўнічаў з МДБВіктар Параваеў1931расеецтокар вагоннага дэпо станцыі Ліда25 гадоўХведар Казлоўскі1932паляквучань 9 класа CШ № 12 г. Ліда25 гадоўАркадзь Каштан1931беларусрахункавод Гродзенскага сельпо25 гадоўАляксей Логвін1934беларусвучань 8 класа CШ № 12 г. Лідакіраўнік суполак у школах № 2, № 3 і № 12 г. Ліда10 гадоўСазонт Мазурок1933беларусвучань 7 класа СШ № 1 г. Ліда10 гадоўЮры Фамінмарак у флоце СССРверагодны заснавальнік арганізацыіне арыштаваныЮры Хадыкане арыштаваны, супрацоўнічаў з МДБ Акрамя іх, да арганізацыі належалі Міхаіл Лапко, Аляксандр Рудзяк, Хведар Сягла, Лілія Ягорава. Таксама вядомыя наступныя прозвішчы сяброў арганізацыі: Васякін, Сільвановіч, Дзевяты, Лебедзеў.
Лёсы сяброў Леў Бычэк і Юры Хадыка сталі афіцэрамі МДБ, на момант 2004 года ўжо памерлі. Юры Хадыка пазней працаваў у Іванаўскай вобласці. Ва ўспамінах Аляксей Логвін пісаў, што Юрыя Хадыку замучыла сумленне, ён пачаў моцна піць і быў у даўгах. Паводле Марыі Логвін, Юры Хадыка прыходзіў, прасіў прабачэння і казаў: «Лепш бы я з вамі тады сеў», а Леў Бычак спіўся і пабіраўся. Хведар Казлоўскі пасля смерці Сталіна напісаў скаргу да Вярхоўнага ваеннага трыбунала, дзякуючы якой у 1954 г. былі вызваленыя 4 сябры арганізацыі. Жыў у Баранавічах. Аркадзь Каштан адбываў пакаранне на шахце ў Інце, пасля смерці Сталіна ягоны тэрмін быў скарочаны да 6 гадоў. Вызвалены ў 1955 годзе. Завочна паступіў у Гарадзенскую музычную вучэльню. Пазней працаваў дырэктарам музычнай школы ў Поразаве. Памёр у Ваўкавыску 12 ліпеня 2003 года. Аляксей Логвін утрымліваўся ў баранавіцкай і гарадзенскай турме, першы лагер быў у Поцьме ў Мардовіі — лагер для непаўналетніх, дзе ён моцна захварэў. Пасля шпіталя быў пераведзены ў Камышлаг пад Омскам на будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода, дзе таксама хварэў і быў надта слабы, за што шмат часу адбыў у карцары. Вызвалены 20 снежня 1954 года, адпраўлены на два гады на будаўніцтва на Данбас. Скончыў школу, паступіў у Новачаркаскую політэхнічную вучэльню на завочнае, але не давучыўся. У 1959 годзе вярнуўся ў Ліду. Ажаніўся. Працаваў у гандлі, пазней на чыгунцы. Выйшаў на пенсію ў 1994 годзе, быў грамадскім актывістам, браў актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах 1995 года. Памёр 12 студзеня 2004 года. Сазонт Мазурок адбываў пакаранне на медных рудніках у Карагандзе. Потым быў забраны ў войска. Служыў у Камышлове на Урале. Скончыў 9 і 10 клас вячэрняй школы і курсы геадэзістаў, працаваў геадэзістам у Лідскім БТІ, пазней на іншым месцы. Памёр 14 сакавіка 1990 года. Іван Салдаценкаў быў рэабілітаваны 8 мая 1979 г. На момант рэабілітацыі жыў у Калініградcкай вобласці, працаваў эканамістам у меліярацыі. Хведар Сягла працаваў дырэктарам школы. Жыў у Лідскім раёне, у в. Бердаўка. Лілія Ягорава, якая была сведкай на судзе, пазней працавала настаўніцай.
Гл. таксама Саюз вызвалення Беларусі (1946—1947) Саюз беларускіх патрыётаў Саюз змагання за незалежнасць Беларусі Чайка (арганізацыя) Мядзельска-смаргонскае антыкамуністычнае падполле (1947) Лебедзеўскае моладзевае падполле (1948)
Літаратура Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік. — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3. НА РБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 212. Вялікая В. Дзейнасьць падпольнай маладзёжнай антысавецкай арганізацыі ў г. Ліда // Паўсядзённае жыцьцё ў Беларусі: 1945—1965. Зборнік матэрыялаў і конкурсных працаў. 98/99. Укладальнік А. Дзярновіч. Менск, 1999. С. 86—92. Аляксей Логвін. Супраць «мудрага правадыра» // VERITAS № 1(2) 2004. Бюлетэнь БГА «Ветэраны Адраджэньня». C. 15—18. А. Соленков. Перчатка в лицо великому Сталину. Лідская газета, 13 красавіка 2002 г.
Спасылкі А. Гардзіенка. Апазыцыя ў Беларусі (1944—1953)
Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1945—1990) Катэгорыя:Гісторыя Ліды Катэгорыя:Антысавецкія падпольныя арганізацыі на Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1950 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1951 годзе Катэгорыя:1950 год у Беларусі