УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў г. Слуцку. Падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на базе агульнай сярэдняй адукацыі. Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: «Лячэбная справа», «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычнае справа».

Гісторыя Слуцкае медыцынскае вучылішча заснавана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР ад 10 лістапада 1963 года № 532. Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 17 кастрычніка 2003 г. № 797 яно перайменавана ва ўстанову адукацыі «Слуцкае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча». З 30 мая 2007 года навучальная ўстанова перайменавана ва ўстанову адукацыі «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж».

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Ганна Мікалаеўна Лаўрукевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч Анатоль Аркадзевіч Марыніч, беларускі хірург Валерый Іванавіч Дунай, беларускі біёлаг, рэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Дз. Сахарава Зоя Іванаўна Падліпская, педагог, паэт, былы галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Слуцка Катэгорыя:Медыцынскія навучальныя ўстановы Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:Віленская вуліца (Слуцк) Катэгорыя:1963 год у Беларусі