Katolski Posoł, поўная назва — Katolski Posoł — Časopis katolskich Serbow (Каталіцкі веснік) — царкоўная газета каталіцкіх лужычанаў у Верхняй Лужыцы. Выдавец газеты — лужыцкае таварыства Кірыла і Мяфодзія. Друкуецца ў выдавецтве «Домавіна».

Гісторыя Штотыднёвік быў заснаваны ў 1863 годзе Міхалам Горнікам Sorbian periodicals (chronologically). Выдавалась пры садзейнічанні грамадска-культурнай арганізацыі «Асацыяцыя каталіцкіх сербаў» (сёння — Таварыства святых Кірыла і Мяфодзія). У 1923 годзе падчас першага Сінода адноўленай епархіі Мейсена газета была абвінавачана ў антыцаркоўных тэндэнцыях, пасля чаго па прапанове святара Якуба Скалі яна была перададзена пад кіраванне Кірыла-Мяфодз'еўскаму таварыству. З 1939 года у часы нацыянал-сацыялізму газета была забаронена. Толькі ў 1950 годзе газеце вярнулі ліцэнзію, так як савецкая ваенная адміністрацыя і ўлады ГДР адмоўна адносіліся да царкоўнай прэсы.

Штотыднёвы тыраж газеты складае 2200 экзэмпляраў (дадзеныя на 2008 год). «Katolski Posoł» з'яўляецца самай распаўсюджанай газетай на верхнялужыцкай мове.

Рэдактары Міхал Горнік (1863—1881) Якуб Скаля (1882—1903) Міклаўш Жур (1904—1906, 1908—1909) Якуб Жур (1909—1910) Юрый Дзеленк (1910—1914) Міклаўш Жур (1914—1916) Міклаўш Юст (1916—1924) Йозэф Новак (1927—1931) Міхал Наўка (1950—1959) Йозэф Новак (1959—1960) Герат Ворнар (1978—2013) Міхал Андэрс (з 2013 года)

Літаратура Martin Walde (Mĕrćin Wałda): Gestaltung sorbischer katholischer Lebenswelt. Eine Diskursanalyse der religiösen Zeitschrift «Katolski Posoł» zwischen 1863 und 1939. Lusatia-Verlag, Bautzen 2000, ISBN 3-929091-71-2.

Спасылкі Katolski Posoł

Катэгорыя:Газеты Германіі Катэгорыя:Газеты на верхнялужыцкай мове