Лазду́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лаздуны 1.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бобравіцкага і Бачэшніцкага сельсаветаў, цэнтр — вёска ЛаздуныУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад Іўеўскага сельсавета перададзена вёска Ятаўтавічы, а ў склад сельсавета з Лежневіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Бабінск, Доневічы, Ізабыліна і Лаздуны)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).. У 1986 годзе скасаваны хутар ВалькіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. У 2003 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Лаздуны 1.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1470 чалавек, з іх 89,9 % — беларусы, 6,9 % — палякі, 2,6 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 994 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Юрацішкаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе