Шайкі́. Сустракаецца таксама варыянт Шэ́йкі, Шыйкі́ (, ) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Галынкаўскага сельсавета. Паводле дадзеных 2009 года, у вёсцы 18 гаспадарак, пражывае 18 жыхароў.
Гісторыя У 1775 годзе вёска Шыйкі, якая належала Яленскім, знаходзілася ў Навагрудскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага і мела 12 сялянскіх гаспадарак. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе — вёска Слуцкага павета Мінскай губерні, 20 двароў, 84 жыхары, шляхецкая ўласнасць.
Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы, якая ўваходзіла ў склад Сіняўскай воласці, было 32 двары, 186 жыхароў. У 1908 годзе — 35 двароў, 200 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года была акупавана нямецкімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з лютага — у Літ.-Бел. ССР. У красавіку — чэрвені 1919 года і са жніўня 1919 да ліпеня і з кастрычніка 1920 года акупавана польскімі войскамі. З 29 ліпеня 1920 года — у Нясвіжскім павеце Мінскай губерні, з 31 ліпеня 1920 года — у складзе БССР.
У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, у Сіняўскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства; вёска, 46 двароў, 268 жыхароў (1921). З лістапада 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года — у Клецкім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года — у Галынкаўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года да 30 ліпеня 1966 года — у Нясвіжскім раёне. У 1940 годзе вёска мела 58 двароў, 277 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з 27 чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года. 6 вяскоўцаў загінулі ці прапалі без вестак на франтах вайны. У 1950 годзе ўтвораны калгас імя М. Горкага.
Паводле перапісаў насельніцтва, у 1959 годзе ў вёсцы налічвалася 256 жыхароў, у 1970 годзе — 185 жыхароў. У 1988 годзе было 44 двары, 74 жыхары. Працавалі ферма буйной рагатай жывёлы і магазін. У 1998 годзе вёска, у складзе калгаса «Камунар» (цэнтр в. Галынка), мела 31 двор, 51 жыхара, магазін, ветраны млын — помнік народнага драўлянага дойлідства (пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя з дрэва ў цэнтры вёскі).
З 1 лютага 2004 года вёска знаходзіцца ў складзе замежнага вытворчага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Налібакі-Нёман» (цэнтр — в. Бабічы, Тучанскі сельсавет). Працуе ферма буйной рагатай жывёлы.
Славутасці Вятрак — рэшткі ветрака, помнік архітэктуры канца XIX ст. — пачатку XX ст. Каменны могільнік перыяду сярэднявечча (XIII — XVI стагоддзі), за 0,15 км на поўдзень ад вёскі —
Вядомыя асобы Іван Паўлавіч Шэйко (нар. 10 лютага 1948) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акадэмік НАН Беларусі (з 2003 г.), акадэмік Акадэміі аграрных навук РБ (1996—2002 гг.).
Спасылкі
Радзіма.орг: в.Шыйкі
Катэгорыя:Галынкаўскі сельсавет (Клецкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя:Ветраныя млыны Беларусі