Тэрэсва () — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Цячыўскага раёна на мяжы з Румыніяй на рацэ Ціса.

Агульная характарыстыка Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Мармарошскай катлавіны, пры ўпадзенні ракі Тэрэсвы ў Цісу. Адлегласць да райцэнтра складае каля 10 км і праходзіць па трасе Н09 Мукачэва - Хуст - Цячыў - Рахіў - Івана-Франкоўск. У мястэчку размешчана аднайменная станцыя Львоўскай чыгункі.

Паблізу мястэчка размешчаны аднайменны пункт пропуску на мяжы з Румыніяй. З румынскага боку знаходзіцца пункт пропуску "Кімпілунг ла Ціса", жудэца Марамурэш, аўтадарога № 19 у напрамку Сігету-Мармацыей.

У другой палове XIX ст. Тересва была цэнтрам павета Мараморашскага камітату. З 1848 г. паселішча карысталася пячаткай з гербам - выявай дрэва, пад якім стаяць воўк і ліса.

У савецкі час у пасёлку працаваў буйны дрэваапрацоўчы камбінат, была развіта харчовая прамысловасць. Таксама дзейнічала вузкакалейная чыгунка Тэрэсва - Усць-Чорна (цяпер разабрана). Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Закарпацкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1450 годзе