Фактарынг — перапродаж права на запатрабаванне пазыкаў і звязаныя з гэтым камерцыйныя аперацыі па даверанасці.
Пры фактарынгавых аперацыях камісіянер набывае дэбіторскую запазычанасць кампаніі-кліента за наяўныя грошы з дысконтам, а потым забяспечвае вяртанне пазыкі з фактычнага даўжніка.
Фактар-банкі (банкі, у дзейнасць якіх уваходзяць аперацыі па фактарынгу), таксама прадстаўляюць паслугі інфармавання пра плоцежаздольнасць патэнцыйных партнёраў, гарантавання плацяжоў за мяжой, «ціхі» фактарынг.
У аперацыі факторынгу звычайна ўдзельнічаюць тры асобы: фактар (факторынгавая кампанія або банк) — пакупнік патрабавання, пастаўшчык тавару (крэдытор) і пакупнік тавару (дэбітор). У некаторых выпадках, тут можа быць і чацвёртая старана-пасрэднік, якая, напрыклад, прадастаўляе пляцоўку або электронную платформу для ажыццяўлення факторынгавых здзелак.
Асноўнай дзейнасцю факторынгавай кампаніі з'яўляецца крэдытаванне пастаўшчыкоў шляхам выкупу кароткатэрміновай дэбіторскай запазычанасці, як правіла, не перавышае 180 дзён. Паміж факторынгавай кампаніяй і пастаўшчыком тавару заключаецца дагавор аб тым, што па меры ўзнікнення патрабаванняў па аплаце паставак прадукцыі, ёй прад'яўляюцца рахункі-фактуры або іншыя плацежныя дакументы. Факторынгавая кампанія ажыццяўляе дыскантаванне гэтых дакументаў шляхам выплаты кліенту 75-90% кошту патрабаванняў. Пасля аплаты прадукцыі пакупніком факторынгавая кампанія даплачвае рэшту сумы пастаўшчыку, утрымліваючы працэнт з яго за прадстаўлены крэдыт і камісійныя плацяжы за аказаныя паслугі.
У Рэспубліцы Беларусь створаны неабходная заканадаўчая база і інстытуцыянальная аснова функцыянавання сістэмы падтрымкі экспарту. Працуюць аналагi замежных iнстытутаỹ падтрымкi экспарцёраỹ: БРУПЭIС «Белэксiмгарант», ААТ «Прамагралiзiнг», IРУП «Нацыянальны цэнтр маркетынга i кан’юнктуры цэн», Беларуская гандлева-прамысловая палата, міжурадавыя камісіі (камітэты, саветы), саветы дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі.
Асноватворным дакументам у сферы экспартнага крэдытавання і страхавання экспартных рызык з дзяржпадтрымкай з'яўляецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)».Сістэма падтрымкі экспарту
Віды факторынгу Існуе вялікая колькасць разнавіднасцяў факторынгавых паслуг, якія адрозніваюцца адна ад другой перш за ўсё ступенню рызыкі, якую прымае на сябе факторынгавая кампанія.
Факторынг з рэгрэсам (анг. recourse factoring) — від факторынга, пры якім фактар набывае ў кліента права на ўсе сумы, належныя даўжніку. Аднак у выпадку немагчымасці спагнання з даўжніка сум у поўным аб'ёме, кліент, які пераўступiў доўг, абавязаны вярнуць фактару адсутныя грашовыя сродкі.
Факторынг без рэгрэсу (анг. non recourse factoring) — від факторынга, пры якім фактар набывае ў кліента права на ўсе сумы, належныя даўжніку. Пры немагчымасці спагнання з даўжніка сум у поўным аб'ёме, факторынгавая кампанія пацерпіць страты (праўда, у межах выплачанага фінансавання кліенту).
Факторынг бывае адкрытым (з паведамленнем дэбітора аб уступцы) і закрытым (без паведамлення). Калі пры адкрытым факторынге даўжнік плаціць фактару наўпрост, то пры закрытым факторынге даўжнік плаціць спачатку кліенту, а той пералічвае гэтую суму фактару. Таксама ён бывае рэальным (грашовае патрабаванне існуе на момант падпісання дагавору) і кансэнсуальным (грашовае патрабаванне ўзнікне ў будучыні).
Пры ўдзеле аднаго фактару ў пагадненні, факторынг называецца прамым, пры наяўнасці двух фактараў — узаемным.
Пры класіфікацыі відаў факторынгу варта звярнуць увагу на рахунак-фактуру дыскантавання, калі, напрыклад, пры заключэнні крэдытнага дагавора права патрабавання выступае ў якасці залогу, і толькі пры невыкананні абавязацельстваў па выплаце грашовых сродкаў, крэдытор рэалізуе дадзенае права патрабавання, залічвае заробленую суму ў кошт абавязацельства даўжніка. Гэта значыць, рахунак-фактура дыскантавання — гэта крэдыт пад залог права патрабавання.
Факторынг называецца ўнутраным (domestic factoring), калі стораны па дагавору куплі-продажу, а таксама факторынгавая кампанія знаходзяцца ў адной і той жа краіне.
Факторынг называецца знешнім (часцей выкарыстоўваецца назва міжнародны факторынг — international factoring), калі фактар і яго кліент (пастаўшчык тавару) з'яўляюцца рэзідэнтамі розных дзяржаў.
Таксама існуе, так званы, электронны факторынг або EDI-факторынг, які адрозніваецца ад традыцыйнага тым, што працуе на аснове электроннага дакументаабароту. Як правіла, такі від факторынгу дазваляе ў аўтаматычным рэжыме ажыццяўляць здзелкі па пацвярджанню і уступцы правоў патрабавання на падставе пакетаў электронных дакументаў па пастаўках.
Дзякуючы дагавору факторынгу пастаўшчык можа адразу атрымаць ад фактара плату за адгружаны тавар, што дазваляе яму не чакаць аплаты ад пакупніка і планаваць свае фінансавыя патокі. Такім чынам, факторынг забяспечвае прадпрыемства рэальнымі грашовымі сродкамі, спрыяе паскарэнню абароту капітала, павышэнню долі прадукцыйнага капіталу і павелічэнню даходнасці. Акрамя фінансавання абаротных сродкаў пры факторынгу банк пакрывае значную частку рызык пастаўшчыка: валютныя, працэнтныя, крэдытныя рызыкі і рызыку ліквіднасці.
Пры гэтым пакупнік, заключаючы дагавор факторынгу, атрымлівае магчымасць вярнуць доўг праз больш працяглы час у параўнанні з камерцыйным крэдытам (у асобных выпадках доўг пралангуецца пад дадатковыя абавязацельствы), дазваляецца таксама частковае пагашэнне доўгу, што стымулюе куплю тавараў праз факторынгавыя кампаніі.
Камерцыйныя банкі і факторынгавыя кампаніі пашыраюць з дапамогай факторынгу кола аказваемых паслуг і павялічваюць памер прыбыткаў.
Перавагі Для пастаўшчыка
Павелічэнне аб’ёму продажу, Рост колькасці пакупнікоў, Забеспячэнне канкурэнтаздольнасці, Паскарэнне абарачальнасці, Пазбаўленне ад касавых разрываў.
Для пакупніка Атрыманне таварнага крэдыту, Павелічэнне закупак, Павышэнне канкурэнтаздольнасці, Аптымальнае выкарыстанне абаротных сродкаў.
Для фактара Павелічэнне даходаў, Дыферэнцыяцыя бізнесу, Рост колькасці кліентаў, Умацаванне рынкавых пазіцый.
Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны Катэгорыя:Банкаўская справа Катэгорыя:Фінансавыя паслугі