Сараканайск (, ) — былы пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіў у склад Пашкаўскага сельсавета. З 1978 года ў складзе Магілёва, на паўночна-заходняй ускраіне горада.
Гісторыя Паводле карт 1920-1930-х гг. тэрыторыя горада Магілёва межавала з землямі латышскага калгаса «Сарканайс Земніекс» («Чырвоны селянін»), на якіх даволі кампактна пражывалі латышы. Тым не менш ва ўспамінах мясцовых жыхароў больш адклалася назва «Сарканс арайс» («Чырвоны араты») і яе скажонае вымаўленне «Сарканайск». Мясцовыя жыхары, якія памятаюць латышоў, адзначалі, што пажылыя латышы захоўвалі прыкметы нацыянальнай культуры ў хатнім інтэр’еры і, верагодна, мовуМогилёв (Сараканайск) .
Уваходзіў у склад Пашкаўскага сельсавета Магілёўскага раёна. 31 мая 1978 года ўвайшоў у склад Ленінскага раёна МагілёваУказ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 31 мая 1978 г. № 2044-IX «О включении в городскую черту города Могилева деревни Казимировка и поселка Сараканайск Пашковского сельсовета Могилевского района Могилевской области» .
Забудова Пераважае катэджная забудова. Галоўныя вуліцы Сараканайская, Дубравенскі Шлях, Латышскі праезд, завулкі Латышскі праезд 1-ы, Латышскі праезд 2-і, Сараканайскі, Сараканайскі 1-ы.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Магілёва Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)