Бурнані́т — мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід свінцу, медзі і сурмы, CuPbSbS. Адкрыты ў 1805 годзе Р. Джэмсанам (Robert Jameson) і названы ў гонар французскага крышталёграфа і мінеролага Ж. Л. Бурнона (Jacques Louis de Bournon, 1751—1825)Bournonite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy.
Крышталізуецца ў ортарамбічнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, таблітчастыя крышталі, кароткапрызматычныя зерні, зярністыя агрэгаты. Колер ад бледна-шэрага да бясколернага. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,7—5,9 г/см³. Крохкі.
Выкарыстоўваецца ў якасці руды на медзь, свінец, сурму.
Паходжанне і радовішчы Бурнаніт мае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца разам з галенітам, пірытам, джэмсанітам, буланжэрытам, сфалерытам і інш.Бурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья У зоне акіслення лёгка змяняецца з утварэннем малахіту, сурмянай охры, азурыту і цэрусіту.
Радовішчы ў Аўстраліі, Германіі, ЗША, Расіі (Урал, Забайкалле, Якуція, Далёкі Усход), Мексіцы, Перу, Чылі, Чэхіі, Казахстане, Узбекістане і інш.
Літаратура — С. 352. Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского.— М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.
Спасылкі Bournonite Mineral Data // Mineralogy Database Бурнонит // Каталог Минералов. Ru Bournonite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy Бурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья
Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы медзі Катэгорыя:Мінералы свінцу Катэгорыя:Мінералы сурмы