Я магу толькі марыць () — біяграфічнае кіно пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў песню «I can only imagine», якая стала тройчы плацінавай, узначаліла хіт-парады і названа найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам сучаснай гісторыі.

Фільм, спачатку падобны да музычнай біяграфіі, раскрываецца як глыбокая і кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей, дзіцячыя траўмы, веру, дараванне і прымірэнне, распавядае сапраўдную біяграфію Барта Міларда — 46-гадовага фронтмэна гурта Mercy Me«Я магу толькі марыць»: кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей у беларускім дубляжы., якому ў ранейшым жыцці давялося прайсці праз многія выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе.

Я магу толькі марыць выпушчаны ў ЗША 16 сакавіка 2018 года. Меў вялікі касавы поспех, касавыя зборы -- $ 85 мільёнаў па ўсім свеце, пры бюджэце вытворчасці $ 7 мільёнаў -- стаў чацвёртым найкасавейшым музычным біяграфічным і шостым найкасавейшым хрысціянскім фільмам за ўвесь час у Злучаных Штатах. Некаторыя крытыкі ацанілі яго як натхняльны і адзначылі як лепшы ў параўнанні з іншымі канфесійнымі фільмамі. У 2018 годзе на Dove Awards, фільм атрымаў прэмію «Натхняльны фільм года».

У Беларусі прэм'ера фільма адбылася 26 красавіка 2019 года, агучаны пры падтрымцы кінапраекта Кінаконг.

Спасылкі

Я магу толькі ўявіць ў гісторыі VS. Галівуд

Катэгорыя:Фільмы 2018 года Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг