Ян Масесаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».
Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам з 6 гадоў у СДЮШАР футбольнага клуба «Віцебск». Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ.
Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў «Віцебск», дзе стаў выступаць за дубль. Неўзабаве стаў таксама прыцягвацца і да асноўнай каманды. 16 сакавіка 2019 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Віцебска», выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі з гомельскім «Лакаматывам» (2:1), а 14 красавіка ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, калі ў канцы сустрэчы выйшаў на поле супраць мінскага «Тарпеда» (1:1). У далейшым у 2019 годзе працягваў часам з’яўляцца ў аснове, а ў 2020—2022 гадах гуляў толькі за дубль, зрэдку апынаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе.
У 2023 годзе, пасля таго як «Віцебск» выбыў у Першую лігу, стаў гуляць у стартавым складзе. У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам да канца 2024 года.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (2) дубль Віцебск 15 2 2018 дубль Віцебск 29 3 2019 Д1 Віцебск 3 0 2020 дубль Віцебск 21 1 2021 дубль Віцебск 26 1 2022 дубль Віцебск 21 0
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск