Каласоўнік бясплодны (Bromus sterilis) — від аднадольных раслін роду сямейства . Від упершыню апісаны шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем у 1753 годзеBromus sterilis L. — The Plant List.
У некаторых крыніцах расліну разглядаюць як прадстаўніка роду , апісваючы яго пад назвай Anisantha sterilis. Адзначаюцца прыкметныя адрозненні ў будове каласоўніка бясплоднага ад іншых прадстаўнікоў роду КаласоўнікBromus sterilis.
Апісанне Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30-80 смBromus sterilis. Лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з гладкім краем, ланцэтнай альбо лінейнай формы. Суквецце — колас, нясе кветкі памерам менш за 1 см. Плод — зярняўка жоўтага колеру.
Распаўсюджанне Сустракаецца ў Азіі (Афганістан, Арменія, Азербайджан, Грузія, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Туркменія, Узбекістан), Афрыцы (Алжыр, Егіпет, Лівія, Марока, Туніс) і Еўропе (Албанія, Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ірландыя, Італія, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Украіна, краіны былой Югаславіі). Быў таксама занесены ў Фінляндыю, ЗША, Аўстралію, Новую ЗеландыюBromus sterilis. Апісаны з мясцовасці ў графстве Сурэй (Вялікабрытанія)IPNI Plant Name Details.
Значэнне Інвазіўны від. Вядомы як злосная пустазельная расліна (засмечвальнік). Канкуруе з шэрагам важных сельскагаспадарчых культур, такімі як буракі, нут, сланечнік, ячмень, сачавіца, пшаніца, конскія бабы. Да ўсяго іншага, паглынанне расліны жывёламі негатыўна адбіваецца на іх здароўіBromus sterilis.
Сінонімы Сярод шматлікіх сінанімічных назваў таксонаBromus sterilis L. — The Plant List:
Anisantha sterilis (L.) Nevski Zerna sterilis (L.) Panz.
Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Каласоўнік Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі