Ле́йтэ () — востраў у Філіпінскім архіпелагу.

Знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад вострава Мінданаа і на паўднёвы ўсход ад вострава Самар, з якім злучаецца пабудаваным у 1973 годзе мостам даўжынёй 2162 мLeyte // Encyclopaedia Britannica. З усходняга напрамку абмываецца водамі заліва Лейтэ.

Плошча вострава складае 7214 км². Даўжыня ў напрамку з поўначы на поўдзень 183 км. Рэльеф пераважна нізкагорны, з патухлымі вулканамі. Вышыні да 1349 м (гара Лобі). Востраў складзены пераважна з пясчанікаў, сланцаў і вапнякоў, ва ўсходняй чыстцы — алювіяльныя адклады. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Расліннасць вострава — вечназялёныя і лістападныя лясы.

Галоўны горад і порт — Таклобан. Нацыянальныя паркі Махгнао-Волькана і Куапніт-Балінсасаяо. Насельніцтва вострава займаецца вырошчваннем какосавай пальмы, цукровага трыснягу, кукурузы,.

Літаратура

Спасылкі Leyte // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Астравы Філіпінаў