Бітва за Бені-Валід — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі.
Да 10 верасня дзейнічаў ультыматум, згодна з якім войскам Кадафі, «каб пазбегнуць далейшага кровапраліцця», прапаноўвалася здаць гарады Сірт і Бені-Валід без бою. Аднак адсутнасць асаблівага ўплыву старэйшын на лаяльныя Кадафі арміі ў горадзе, звялі на нішто спробы прадстаўнікоў Пераходнага Нацыянальнага Савета Лівіі. Сутыкненні 9 верасня цалкам перакрэслілі далейшыя перспектывы падобных перамоваўWikimapia — Let’s describe the whole world!AA team enters Bani Walid
10 верасня паўстанцкія сілы ПНС, пры падтрымцы ВПС НАТА, пайшлі на штурм горадаLibya Fighters Battle for Gafhafi Stronghold. Да 11 верасня яны змаглі захапіць паўночны ўезд. 12—13 верасня мяцежнікі захапілі паўночна-заходнія раёны Бені-ВалідаFamilies evacuate Bani Walid | Video | Reuters.com . На наступны дзень наступіла зацішша.
16 верасня з’явілася інфармацыя аб пачатку новага штурму Бені-Валіда, у выніку якога, як паведаміла агенцтва Reuters, войскам мяцежнай арміі ўдалося захапіць «даліну, якая вядзе да цэнтра горада»Libyan NTC forces close in on centre of pro-Gaddafi town . У далейшым паведамлялася, што гэты штурм таксама поспехам не ўвянчаўся. У гэты ж час паведамлялася аб павелічэнні колькасці дэзерціраў у шэрагах ПНСLibyans with no leadership quit Bani Walid front .
26 верасня пасля начнога артабстрэлу пазіцый войск Кадафі ў горадзе часці ПНС пачалі новы напад на горад, ужо з удзелам танкаў і зенітных гармат. На працягу наступных двух тыдняў яны захоплівалі адзін квартал за адным, уключаючы аэрапортLibya NTC forces say they control Bani Walid airport . 17 кастрычніка горад быў цалкам узятыLibyan rebels capture Bani Walid.
Заўвагі
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Бені-Валід Катэгорыя:Верасень 2011 года Катэгорыя:Канфлікты 2011 года Катэгорыя:2011 год у Лівіі Катэгорыя:Кастрычнік 2011 года