Благадатнэ () — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, падпарадкаваны Новавалынскаму гарадскому савету, да 2016 г. называўся Жоўтнэвэ ( — «Кастрычніцкае»).

Гісторыя У 1953 годзе быў запраектаваны пасёлак, які пазней увайшоў у склад Новавалынскага гарадскога савета. Пасёлак пабудаваны на тэрыторыі вёскі Білычы Іванычаўскага раёна. Ён быў спецыяльна пабудаваны для працаўнікоў вугальных прадпрыемстваў — шахты № 6 (адкрылася ў 1956 годзе) і шахты № 7 (адкрылася ў 1957 годзе). 12 мая 2016 года ў адпаведнасці з законам аб дэкамунізацыі пасёлак перайменаваны ў Благадатнэ.

Геаграфія Размешчаны за 12 км на паўднёвы ўсход ад Новавалынска, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Іванычы на лініі Чэрванаград — Уладзімір-Валынскі. Побач размешчаны вёскі Грыбовіца, Літавеж, Білычы.

Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Украіны