Прыгажу́ні (Calopterygidae) — сямейства стракоз.

Апісанне

Стракозы сярэдніх памераў, залаціста-зялёныя або сінія. Галава рухомая, вочы фасетачныя, не судатыкальныя. Маюць дзве пары аднолькавых, з густым жылкаваннем крылаў (размах 27—35 мм).

Спосаб жыцця і экалогія

Драпежнікі. Ротавыя органы грызучыя. Дарослыя ловяць насякомых (камароў, мух) на ляту, лічынкі кормяцца дробнымі воднымі беспазваночнымі.

На Беларусі вядомы і . Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, ад вады далёка не адлятаюць.

Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Лічынкі падоўжаныя, маюць 3 хваставыя шчэлепы на канцы брушка, развіваюцца ў праточных вадаёмах з ілістым дном і зараснікамі водных раслін. Цыкл развіцця двухгадовы.

Значэнне

Стракозы-прыгажуні і іх лічынкі — корм для рыб і каляводных птушак.

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы насякомых