Палача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палачаны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года ў склад сельсавета з Гарадзілаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Баркі, Канюхі, Літва, Мамоны, Рабінавая, Рачкава і Схоліна)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. У 1974 годзе скасавана вёска БаршчыРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2332 чалавекі, з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1906 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе