Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў (нар. 1952, в. Мікалаеўка, Шклоўскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія З 1972 па 1979 гг. працаваў машыністам халадзільнай устаноўкі на Шклоўскім маслазаводзе. У 1978 г. скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. З 1979 па 1990 гг. — інструктар, загадчык аргаддзелам Шклоўскага райкама КПБ. У 1990—1994 гг. — намстаршыні Шклоўскага райвыканкама, начальнік Упраўлення эканомікі і прагнозу.

У 1994—1999 гг. — старшыня Шклоўскага райвыканкама. У 1995 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці эканаміст. Паводле мясцовых жыхароў, усяляк імкнуўся не дэманстраваць сваё службовае становішча.

З ліпеня 1999НА СТРАЖЕ ЭКОНОМИЧЕСКОЙ БЕЗОПАСНОСТИ. ИНТЕРВЬЮ НАЧАЛЬНИКА ИНСПЕКЦИИ КОЖЕМЯКО И. И. 08.07.2015 па 2004 гг. быў старшынёй інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта па Магілёўскай вобласці. 3 сакавіка 2004 г. Указам Прэзідэнта № 126 прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прысваеннем вышэйшага класа дзяржаўнага служачага. З 2005 года Памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Магілёўскай вобласці.

26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», які належыць да аграхолдынга «Купалаўскае», дзе быў абураны ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. У выніку Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых і ўзбудзіць крымінальныя справы, старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнова было вырашана назначыць кіраўніком аграхолдынга «Купалаўскае», а памочніка Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова — выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама замест знятага Уладзіміра Даманеўскага быў прызначаны ягоны тагачасны першы намеснік Мікалай КароцінРабочая паездка ў Магілёўскую вобласць 26 сакавіка 2019 года.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Сям’я Жанаты, мае дваіх сыноў.

Узнагароды Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2014)Кобяков, Вакульчик, Жадобин и Шуневич получили орден «Отечества», Ермошина — орден Почета

Крыніцы

Катэгорыя:Старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Кіраўнікі справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання