Hitman: Codename 47 — відэагульня ў жанры стэлс, якая з’яўляецца родапачынальніцай серыі Hitman, распрацавана кампаніяй IO Interactive і выдадзена кампаніяй Eidos Interactive 19 лістапада 2000 года. Hitman стала адной з першых гульняў, якія выкарыстоўвалі «лялечную» фізіку мадэляў.

Гульнявы працэс Гулец кіруе Агентам 47, генетычна ўдасканаленым клонам чалавека, навучаным разнастайным метадам забойства. Пасля ўцёку з выпрабавальнай пляцоўкі Агента 47 наймае Міжнароднае кантрактнае агенцтва — глабальная арганізацыя, якая займаецца забойствамі па замове. Місіі Агента 47 адбываюцца ў Азіі, Еўропе і Паўднёвай Амерыцы, патрабуючы забойства розных злачынцаў.

У адрозненне ад мноства шутэраў таго часу, Hitman мае стыльны гульнявы працэс з стэлс-механікай. Гульня не заахвочвае масавыя забойствы, зніжаючы грашовую ўзнагароду пасля місіі, калі пацярпелі нявінныя людзі. Агент 47 ўмее пераапранацца ў вопратку забітага ім чалавека, каб паўстаць перад ворагамі «сваім». Ад гульца патрабуецца не красціся ў цені, а губляцца ў натоўпе, забіваць толькі ў крайніх выпадках. Галоўная задача любой місіі — выканаць замоўленае забойства. Для гэтага звычайна заўжды ёсць некалькі спосабаў, што дазваляе праходзіць гульню некалькі разоў.

Спасылкі Афіцыйны сайт Eidos Афіцыйны сайт Io Interactive

Катэгорыя:Відэагульні 2000 Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Шутары ад трэцяй асобы Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Даніі