Эдуард Малафееў (нар. , , РСФСР) — савецкі футбаліст, нападнік зборнай СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1967). Пасля — савецкі і беларускі футбольны трэнер, Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1979), Заслужаны трэнер СССР (1989).

Кар’ера іграка Пачынаў кар’еру ў Каломне за мясцовы «Авангард», пазней гуляў за маскоўскі «Спартак». У 1963 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама», дзе гуляў больш за 10 год (1963—1974). За «Дынама» забіў 114 галоў, што дазволіла ўвайсці ў склад клуба Рыгора Фядотава.

У 1963—1968 гадах гуляў за зборную СССР. Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1964.

Кар’ера трэнера Пасля заканчэння кар’еры перайшоў на трэнерскую працу. У 1978 г. узначаліў мінскае «Дынама», якое прывёў да золата чэмпіянату СССР (1982). Пазней яшчэ два разы вяртаўся ў «Дынама» (1988—1991, 2001—2002).

У 1984—1986 гадах быў галоўным трэнерам зборнай СССР, якая пад яго кіраўніцтвам перамагла ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 1986.

Пазней трэніраваў розныя клубы Расіі, Беларусі і Літвы. У 2000—2003 быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі, якую прывёў да лепшага дасягнення (3 месца ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2002).

У снежні 2009 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра». Абяцаў прывесці клуб да залатых медалёў чэмпіянату, але з-за хваробы пакінуў пасаду галоўнага трэнера ўжо ў маі 2010 года. У 2010—2011 зноў працаваў у Расіі, а з 2012 года працуе ў структуры мінскага «Дынама», курыруючы моладзевыя каманды.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Профіль на сайце зборнай Расіі па футболе

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Каломна Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Трэнеры ФК Пскоў-747 Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Трэнеры ФК Шылуце Катэгорыя:Трэнеры ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Харт оф Мідлатыян Катэгорыя:Трэнеры ФК Каўнас Катэгорыя:Трэнеры ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Трэнеры зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Пскоў-2000 Катэгорыя:Трэнеры ФК Анжы Катэгорыя:Трэнеры ФК Цюмень Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Нарзан Кіславодск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Масква Катэгорыя:Трэнеры зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Махачкалы