Джэймс Элісан (; ) — амерыканскі імунолаг, спецыяліст па імунатэрапіі рака. Член Нацыянальнай Акадэміі навук (1997) і Медыцынскай акадэміі (2007) ЗША, доктар філасофіі, прафесар Анкалагічнага цэнтра імя М. Д. Андэрсана Тэхаскага ўніверсітэта. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі 2018 года за «адкрыццё тэрапіі анкалагічных захворванняў шляхам інгібіравання негатыўнай імуннай рэгуляцыі» і многіх іншых прэстыжных прэмій.
Катэгорыя:Імунолагі ЗША