Літл-Кы́ска () — востраў у групе Алеуцкіх астравоў. Месціцца каля большага па плошчы вострава Кыска. Адлучаны ад яго пралівам шырынёй 897,5 м. Паверхня пагорыстая, пакрытая тундрай. Найвышэйшы пункт — 92 м.

У 1741 г. адкрыты В. Берынгам. Да 1810 г. быў населены алеутамі. З 1867 г. у складзе ЗША.

У ліпені 1942 г. быў заняты японскімі ваеннымі. На востраве быў размешчаны радар. Аднак 28 ліпеня 1943 г. японцы пакінулі свае пазіцыі.

У нашы дні незаселены. З'яўляецца часткай нацыянальнага гістарычнага помніка ЗША ў бухце Кыска.

Спасылкі Geologic Reconnaissance of Kiska Island Aleutian Islands, Alaska Pacific Wrecks

Катэгорыя:Алеуцкія астравы Катэгорыя:Незаселеныя астравы