До́ўгае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,6 км на ўсход ад вёскі Антунова.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км. Схілы катлавіны на поўдні і паўднёвым усходзе вышынёй 5–7 м, на захадзе – да 3 м, пад лесам, на поўначы невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25–-100 м.

У Доўгае ўпадае ручай.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі