Абрамовічы (Абрагамовічы) — шляхецкі род герба «Ястрабец» зменены ў Вялікім Княстве Літоўскім. Родапачынальнік Абрам Мацкевіч, дзяржаўца відзаўскі, напачатку XVI стагоддзя атрымаў ад віленскага біскупа Яна пацвярджэнне на 4 валокі зямлі ў Дуброўне каля Ліды. Меў сыноў Станіслава і, магчыма, Якуба і Юзафа Ждана. Род згас у 1867 годзе. Валодалі мястэчкам Варняны ў Віленскім павеце.
Найбольш вядомыя Абрам Мацковіч Станіслаў Ян (? — ) — войскі і намеснік віленскі (1579), староста вендзенскі (1589), прэзідэнт дэрпцкі, ваявода менскі (1593) і смаленскі (1596), ж. — Ганна Дарота з Валовічаў Мікалай (? — люты 1651), Генерал артылерыі, кашталян (1640), ваявода мсціслаўскі (1643) і троцкі (1647), ж. — 1) Дубоўская; 2) Ева Курцэвіч-Булыга, удава Аляксандра Масальскага; 3) 22 красавіка 1642 года Альжбета Гарнастай, удава кіеўскага падкаморыя кальвініста Андрэя Драгаёўскага Самуэль Андрэй (1617—1663), староста старадубскі ад 1647, апошні з ваяводскай галіны, ж. — Алена Шэмет Станіслаў, староста булакоўскі Кацярына, м. — Мацей Міхал Францкевіч-Радзімінскі (? — 1654) Марына, м. — Пётр Рудаміна-Дусяцкі (кашталян смаленскі) (? — 1649) Якуб Юзаф Ждан
Геранім Якуб, валодаў маёнткамі ў Лідскім павеце Самуэль Міхал (? — каля 1689), губскі староста, скарбнік і чашнік віленскі, ж. — Кацярына Быкоўская-Мардас Андрэй, скарбнік і стольнік віленскі, ж. — Агінская Андрэй (? — верасень 1763), стольнік віленскі (1742), кашталян берасцейскі (1757). Ежы (Юрый; ? — 1767), падваявода віленскі (1750), падчашы віленскі, староста старадубскі (1763), ж. — Марыяна Дзерналовіч Андрэй, староста губскі, ж. — Барбара з КоцелаўUruski S., Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, t. 1, Warszawa 1904, s. 3-5. Яўхім (? — 1795), падстароста старадубскі, староста губскі, у 1791 кіраўнік грамадзянскай адміністрацыі Віленскага ваяводства, ж. — Францішка Серакоўская Марыяна Ядвіга Караліна (1784—1849), м. — Казімір Сулістроўскі (1778—1818) (1788 — ), маршалак Віленскага павета, камергер царскага двара. У 1812 на баку французаў, увайшоў у склад Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага, ж. — Эмілія Кацярына Бахмінская (у першым шлюбе Шыманоўская, у другім Ціхоцкая) (1793—1867), змагаўся ў напалеонаўскіх войсках у 1809—1814, ж. — Матыльда дэ Мейлян Тэрэза (1754—1826), м. — Юзаф Антоні Вільгельм Плятэр (1750—1832) Адам (23 жніўня 1710 — каля 1776), езуіт, 1-ы рэктар віленскага шляхецкага калегіума (Калегіум Нобіліум), рэктар калегіумаў у Нясвіжы, Мінску, Полацку. (? — 1762), падстароста старадубскі (1754—1763) Крысціна (? — да 1747), м. — Фелікс Нікадзім Цеханавецкі (? — 1747)Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / pod red. A. Rachuby. — Warszawa: 2019. S. 171.
Літаратура
Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). — Мн., 1973. С. 171—172 Ciechanowiecki A., Rachuba A. Rys genealogiczny rodziny Abramowiczów na Wormianach // Przegląd Wschodni. 1992/93. T. 2. Z. 3(7)
Спасылкі Варняны Абрамовічы ці Абрагамовічы Род Абрамовічаў у ВКЛ
Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя