Арля́к звычайны, Арляк — у крыніцы пад назвай (Pteridium aquilinum) — від папарацей роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1 м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае лісце. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, знізу голая або слабаапушаная. Сорусы са спорамі размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам і загорнутым краем ліста.
Будова карэнішча даволі складаная. Зверху яно пакрытае эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары выконваюць механічную функцыю. У тканках сцябла праходзяць шматлікія праводзячыя пучкі, якія ўтвараюць стэлу — дыктыястэлу. Праводныя пучкі закрытыя, канцэнтрычныя. Ад кары кожны пучок адмежаваны эндадэрмай. За эндадэрмай — адна-, двухслойны перыцыкл. Далей ідзе флаэма, у цэнтры пучка — ксілема. У цэнтры карэнішча — два ўчасткі механічнай тканкі.
Экалогія Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф. Расце ў хваёвых, ялова-хваёвых, радзей у сухіх шыракалістых лясах, у гарах на вышыні да 3000 м. На тэрыторыі Беларусі спараносіць у чэрвені, споры выспяваюць у ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Мурманская вобласць, Рэспубліка КоміPteridium aquilinum (L.) Kuhn // ИАС «ООПТ России» )), Малдовы і Украіны (Днепрапятроўская, Луганская, Данецкая, Палтаўская і Чарнігаўская вобласці).
Значэнне і выкарыстанне Лекавая, харчовая (спажываецца маладое лісце), тэхнічная (атрымліваюць паташ, крухмал) і дэкаратыўная расліна. Атрутны для коней і буйной рагатай жывёлы.
Раней выкарыстоўваўся ў якасці паліва, дахавага матэрыялу.
Літаратура
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Спасылкі
Pteridium aquilinum (L.) Kuhn // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Папараці Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны