Брагінская СЭС (Солар ІІ) — другая па магутнасці сонечная электрастанцыя ў Беларусі. Пабудаваная ў 2016 кампаніяй «А1» (18,5 МВт), кошт праекта — 24 млн еўраhttps://42.tut.by/508778 . На станцыі 85 000 панэляў. Першы ток дала ў жніўні 2016. Да красавіка 2017 выпрацавала 13,9 млн кВт*гадз энергіі, што падаецца ў агульную энергетычную сетку. Атрыманай энергіі дастаткова для забеспячэння ўсіх патрэб Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў, лішак ідзе на Рэчыцу.

У пахмурныя дні ККДз электрастанцыі зніжаецца на 15—30 %. Працягвае сваю працу яна і ноччу пры месяцовым святле. Паводле існуючых нормаў, панэлі раз на год мусяць вымывацца. Абслугоўваюць станцыю ўсяго два чалавекі. Кіраванне кожнай сонечнай панэллю аўтаматызаванаhttps://news.tut.by/society/540169.html?crnd=95909.

Катэгорыя:Сабалі (Брагінскі раён) Катэгорыя:Сонечная энергетыка Беларусі Катэгорыя:Эканоміка Брагінскага раёна Катэгорыя:Электрастанцыі Гомельскай вобласці Катэгорыя:2016 год у Беларусі