Стэфан Букарац (; нар. , Срэмска-Мітравіца, Югаславія) — сербскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды.

Клубная кар’ера На моладзевым узроўні гуляў за клубы «Полет», «Срэм», «Партызан» (Вітаеўцы), «Едзінства» (Плацічава). З 2008 года выступаў за «Доньі Срэм», дзе правёў сем гадоў. У студзені 2015 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», у складзе якога выйграў Кубак Грузіі. Улетку 2015 года вярнуўся ў Сербію і папоўніў склад «Металаца». У пачатку 2016 года перайшоў у кіпрскі «Эносіс», аднак за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах. У ліпені 2016 года перайшоў у чарнагорскую «Младаст», у складзе якой гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У 2018 годзе зноў вярнуўся ў Сербію, папоўніўны склад клуба «Пролетар».

У лютым 2019 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна"Торпедо-БелАЗ" подписало Стефана Букораца. Трывала гуляў у стартавым складзе жодзінцаў, у верасні і кастрычніку 2019 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца пакідае «Тарпеда-БелАЗ»"Спасибо за все и удачи в будущем". Букорац попрощался с "Торпедо-БелАЗ".

У лютым 2020 года стаў іграком казахстанскага клуба «Каспій»Бывший хавбек "Торпедо-БелАЗ" Букорац трудоустроился в Казахстане. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра», а ў пачатку 2022 года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Грузіі: 2014/15 Уладальнік Кубка Грузіі: 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Чарнагорыі (2): 2016/17, 2017/18 Уладальнік Кубка Чарнагорыі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Каспій Актау Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Цітаград Катэгорыя:Ігракі ФК Эносіс Неон Паралімні Катэгорыя:Ігракі ФК Металац Горні Міланавац Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Доньі Срэм