Двухпялёснік (Circaea) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 25—35 см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, простае ці галінастае. Лісце суцэльнае, супраціўнае, з чаранкамі. Кветкі дробныя, сабраныя ў канцавыя простыя або галінастыя гронкі. Колер кветак белы, ружаваты ці бэзаваты. Плод арэшкападобны, укрыты кручкаватымі валаскамі.

Распаўсюджанне і экалогія Род налічвае 12 (15Circaea // The Plant List) відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар’я. Рэлікты тургайскіх лясоў. Растуць у вільготных і цяністых лясах, у ярах, хмызняках, на пнях і калодах.

Віды

(гібрыдная форма)

Гаспадарчае значэнне Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

Спасылкі

Circaea // The Plant List Circaea // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Скрыпнёвыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі