Іскуі Мірыкаўна Абалян ( , ) — беларуская армянскага паходжання. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
Біяграфія Нарадзілася 23 снежня 1970 года ў Бішкеку, Кіргізстан.
З двух гадоў жыве ў Расіі, у Смаленску. У дзяцінстве вучылася ў музычнай школе (ім. Глінкі) па класе фартэпіяна. У 1986 годзе скончыла смаленскае музычнае вучылішча па класе тэорыя музыкі; далей — Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — харавое дырыжыраванне.
Сваю кар’еру пачала ў 1996 годзе з перамогі ў Нацыянальным музычным конкурсе «Зорная ростань». Стаўшы яго пераможцам, атрымала пуцёўку на Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў «Славянскі базар — 96».
Пасля гэтага прадставіла Беларусь на музычным конкурсе «Вільнюс-96», дзе стала ўладальніцай Трэцяй прэміі і Прыза глядацкіх сімпатый.
Удзел у фестывалях працягнула ў рамках «Памуккале-97» у Турцыі, конкурс прынёс выканаўцы дыплом FIDOF «За вялікі творчы патэнцыял», прыз уручаў прэзідэнт FIDOF Арманда Марэна.
На фестывалі «Залаты Шлягер-97» Іскуі Абалян заваявала Гран-пры і Прыз глядацкіх сімпатый.
Завяршальным этапам у конкурсным перыядзе Іскуі стаў удзел у конкурсе «Discovery-98» у Балгарыі, дзе ёй уручылі Першую прэмію.
У 1999 годзе ўпершыню стала мамай, нарадзіўшы дзяўчынку.
З 2004 года жыве ў Мінску, дзе рэгулярна ўдзельнічае ў розных музпраектах.
2014 год стаў для Іскуі перыядам зменаў у асабістым жыцці: спявачка ў другі раз выйшла замуж і праз год нарадзіла другую дачку.
У лістападзе 2018 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны ўказ аб прысуджэнні ёй звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».https://president.gov.by/ru/events/gosudarstvennyx-nagrad-udostoeny-134-predstavitelja-razlichnyx-sfer-dejatelnosti-19960
Спасылкі
Іскуі Абалян на сайце газеты «Звязда»
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі