Украіна прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне», пачынаючы з 2003 года. Пры гэтым краіна прапусціла два конкурсы (2015 і 2019). Першым прадстаўніком краіны на конкурсе стаў Аляксандр Панамароў, ён прадставіў дзяржаву з песняй «Hasta la Vista, Baby» і заняў 14 месца. Украіна з’яўляецца самай паспяховай з усіх краін былога СССР. За ўсю гісторыю ўдзелу краіна перамагала ў конкурсе 3 разы: у 2004 годзе перамогу здабыла Руслана з песняй «Wild Dances», у 2016 яе поспех паўтарыла Джамала, якая прадставіла краіну з песняй «1944», а на конкурсе 2022 года трэцюю перамогу здабыў гурт Kalush Orchestra, які выконваў песню «Stefania». У перыяд з 2000-га года і да сённяшняга часу Украіна мае найбольшую колькасць перамог сярод усіх краін-удзельнікаў. Самым горшым вынікам краіны на конкурсе з’яўляецца выступ у 2017 годзе, тады ад краіны ўдзельнічаў гурт O.Torvald з песняй «Time», яны занялі 24 месца.

З моманту ўвядення паўфіналаў (2004) Украіна — адзіная дзяржава акрамя краін «Вялікай пяцёркі», якая заўсёды, без выключэнняў, выходзіла ў фінал конкурсу. Акрамя таго краіна з улікам перамог 7 разоў была ў топ-3 (2004, 2007, 2008, 2013, 2016, 2022, 2024).

За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Украіна атрымала ў фіналах 4294 балаў, а ў паўфіналах — 2380.

Гісторыя

2000-я Упершыню прыняць удзел у міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне Украіна вырашыла ў сакавіку 2002 годаРадість!… Чия? За скільки? . Пра само Еўрабачанне і магчымы ўдзел у ім загаварылі ў канцы мая 2002 года, калі Нацыянальная тэлекампанія Украіны правяла трансляцыю конкурсу Еўрабачанне-2002. Дэбют Украіны на конкурсе адбыўся ў 2003 годзе. Тагачасны музыкальны прадзюсар УТ-1 Алена Мазгавая высунула на конкурс свайго мужа Аляксандра Панамарова. За 50 тысяч долараў купляецца песня ў аўтара хіта «Diva», з якім на Еўрабачанні-1998 перамагла Дана Інтэрнэшнл. Але песня не выклікае такога фурору, у выніку 14 месца і 30 балаў.

У другі год свайго ўдзелу Украіна адправіла на конкурс спявачку Руслану з песняй «Wild Dances»Руслана замахивается на «Евровидение-2004». 12 мая яна выступіла ў паўфінале конкурсу і прайшла ў фінал. 15 мая спявачка ўзяла ўдзел у фінале і здабыла першую для краіны перамогу.

Пасля перамогі ў мінулым годзе конкурс Еўрабачанне-2005 праводзіўся ў сталіцы Украіны Кіеве. У выніку адбору права прадставіць краіну на конкурсе атрымаў гурт Грынджолы з украінамоўнай песняй «Разом нас багато»«Гринджоли» представят Украину на «Евровидении». Выступіўшы адразу ў фінале конкурсу яны набралі толькі 30 балаў і занялі 19 месца.

У 2006 годзе ўдзельніцай ад Украіны стала Ціна Караль з песняй «Show Me Your Love»Україну на Євробаченні представить Тіна Кароль. Яна выступіла ў паўфінале конкурсу, які адбыўся 18 мая ў горадзе Афіны, і заняла 7-е месца, што дазволіла ёй прайсці ў фіналТина Кароль вышла в финал «Евровидения». 20 мая Ціна Караль праспявала сваю песню ў фінале і паўтарыла свой паўфінальны поспех, заняўшы 7-е месцаТина Кароль заняла 7 место на "Евровидении". Победили монстры из Финляндии.

У 2007 годзе на конкурс ад Украіны паехала Верка Сярдзючка з песняй «Dancing Lasha Tumbai»На "Евровидение"-2007 от Украины поедет Верка Сердючка. У выніку на конкурсе ёй удалося заняць 2-е месцаВерка Сердючка заняла второе место на Евровидении. Пасля конкурса адбыўся скандал, некаторыя расійскія СМІ інтэрпрэтавалі словы песні «Dancing Lasha Tumbai» як: «I want you to see - Russia goodbye!» (Я хачу цябе бачыць - Расія да пабачэння!). Гэта выклікала ў часткі рускай аўдыторыі негатыўную рэакцыю. А спявак Андрэй Данілка стаў у Расіі непажаданым артыстам.

На конкурс Еўрабачанне-2008 Украіна высунула спявачку Ані Лорак. Гэта было вырашана праз унутраны адбор НТКУНа "Євробачення-2008" поїде Ані Лорак – у "примусовому" порядку. У сувязі з тым, што правілы конкурсу змянілі (было ўведзена 2 паўфіналы)На Евровидении-2008 будут два полуфинала, Ані Лорак выканала песню «Shady Lady» 22 мая, у другім паўфінале. Заняўшы першае месца яна здабыла права ўдзельнічаць у фіналеАні Лорак виходить у фінал Євробачення (список фіналістів). 24 мая адбыўся фінал конкурсу, дзе спявачка набрала 230 балаў і заняла 2-е месцаАні Лорак здобула друге місце на «Євробаченні-2008».

У 2009 годзе прадстаўніцай ад Украіны на «Еўрабачанні» была абраная Святлана Лабада з песняй «Be My Valentine! (Anti-Crisis Girl)»Лобода їде на Євробачення. Яна выступіла ў другім паўфінале конкурсу, які адбыўся ў Маскве 14 мая. Святлане ўдалося прайсці ў фіналСвітлана Лобода пройшла до фіналу «Євробачення», таму 16 мая яна выступіла паўторна і заняла 12 месцаУ «Євробаченні-2009» перемогла Норвегія. Лобода і Приходько пролетіли.

2010-я

Для ўдзелу ў конкурсе песні Еўрабачанне-2010 Украіна абрала спявачку Alyosha з песняй «Sweet People»Alyosha представить Україну на «Євробаченні-2010». Удзельніцы ўдалося выйсці ў фінал і заняць там 10 месца, набраўшы 108 балаўУкраїна зайняла 10-е місце на Євробаченні-2010.

На конкурс песні Еўрабачанне 2011 ад Украіны паехала спявачка Міка Ньютан з песняй «Angel»На Євробаченні-2011 Україну представить Міка Ньютон з "Ангелом" (ВІДЕО). 12 мая яна выступіла ў другім паўфінале і прайшла ў фіналМіка Ньютон пройшла у фінал Євробачення" (ВІДЕО). 14 мая спявачка выступіла ў вялікім фінале, дзе змагла здабыць 4-е месцаЯк Міка Ньютон виступала на "Євробаченні"" (ВІДЕО).

У 2012 годзе конкурс прымала ў сябе сталіца Азербайджана — Баку. На гэты раз Украіну прадставіла спявачка Гайтана з песняй «Be My Guest»Україну на Євробаченні-2012 представить Гайтана. 24 мая яна выступіла ў другім паўфінале конкурсу і змагла прайсці ў фіналГайтана пройшла у фінал Євробачення. Аднак у фінале спявачка заняла толькі 15-е месцаГайтана посіла на Євробаченні 15-е місце.

У снежні 2012 года адбыўся нацыянальны адбор на конкурс «Еўрабачанне 2013». У ім перамагла спявачка Злата Огневіч з песняй «Gravity». Яна і прадставіла краіну на міжнародным конкурсеУкраїну на «Євробаченні-2013» представить Злата Огневич. Выступіўшы ў першым паўфінале Злата прайшла ў фінал, дзе ёй удалося заваяваць 3-е месцаЗлата Огневич здобула третє місце на Євробаченні 2013. Відео.

На конкурс песні Еўрабачанне 2014 ад Украіны паехала Марыя Ярамчук з песняй «Tick-Tock»На Євробаченні-2014 Україну представить Марія Яремчук. 6 мая яна выступіла ў першым паўфінале конкурсу, дзе заняла 5-е месца і выйшла ў фіналУкраїнка Яремчук пройшла у фінал Євробачення. 10 мая Марыя прадставіла сваю песню ўжо ў фінале конкурсу і заняла 6-е месца, набраўшы 113 балаў.

19 верасня 2014 года ўкраінскі вяшчальнік «Першы нацыянальны» заявіў аб тым, што краіна зробіць перапынак ва ўдзеле на адзін год з прычыны фінансавых і ваенна-палітычных праблем у дзяржаве . Такім чынам Украіна не брала ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне 2015».

25 мая 2015 года было аб'яўлена пра тое, што Украіна вяртаецца на конкурс. У лютым 2016 года адбыўся нацыянальны адбор. Пераможцай стала ДжамалаДжамала паедзе на "Еўрабачанне-2016" ад Украіны. Яна і прадставіла краіну на конкурсе «Еўрабачанне 2016» з песняй «1944». 12 мая Джамала выступіла ў другім паўфінале конкурсу, і заняўшы другое месца трапіла ў фіналДжамала пройшла у фінал «Євробачення-2016»: як це було?. У фінале, які адбыўся 14 мая спявачка здабыла для краіны другую за ўсю гісторыю ўдзелу перамогуУкраіна перамагла на Еўрабачанні. У дачыненні да спявачкі Джамалы паступалі выказванні пра палітызаванасць яе песні «1944», аднак ЕВС неаднаразова абвяргаў падобныя заявы. Пасля перамогі на конкурсе спявачка заявіла, што лічыць няправільным казаць аб наяўнасці палітыкі ў яе песні, не гледзячы на тое што да конкурсу неаднаразова сама заяўляла аб наяўнасці такога кантэксту ў сваёй песні.

Так як Украіна перамагла на конкурсе ў мінулым годзе, дзяржава атрымала права правесці конкурс на сваёй тэрыторыі. Месцам правядзення быў абраны горад Кіеў. 25 лютага 2017 года быў праведзены нацыянальны адбор, у якім перамогу здабыў гурт O.Torvald. Дадзены гурт пазней прадставіў Украіну на конкурсе Еўрабачанне 2017. Выканаўшы песню «Time» адразу ў фінале конкурсу, яны занялі 24 месца.

Для ўдзелу ў конкурсе Еўрабачанне 2018 на нацыянальным адборы быў абраны спявак Melovin. 10 мая ён выступіў у другім паўфінале конкурсу, яго выступ быў завяршальным. Спявак заняў 6-е месца і прайшоў у фінал. 12 мая адбыўся фінал конкурсу, дзе Melovin выступіў паўторна. Набраўшы 130 балаў, ён заняў 17-е месца.

У лютым 2019 года «» правяло нацыянальны адбор сумесна з украінскім тэлеканалам «СТБ», па выніках якога перамагла спявачка Maruv з песняй «Siren Song». Адразу пасля фіналу «UA:Суспільне мовлення» дало спявачцы два дні на азнаямленне з кантрактам, які штогод падпісвае прадстаўнік Украіны. Праз два дні стала вядома, што бакі не прыйшлі да згоды па ўмовах кантракту, і спявачка адмовілася яго падпісваць. Пасля гэтага «UA:Суспільне мовлення» звярнулася да гуртоў «Freedom Jazz» і «KAZKA», якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна, але і яны адхілілі іх прапановыБенд Freedom Jazz відмовився представляти Україну на «Євробаченні-2019». Детектор медіа (26 лютага 2019)Kazka відмовила НСТУ у пропозиції поїхати на «Євробачення-2019». Детектор медіа (27 лютага 2019). Гурт «Brunettes Shoot Blondes», які заняў чацвёртае месца, паведаміў, што адмовіцца ад прапановы тэлекампаніі, калі тая да іх звернеццаBrunettes Shoot Blondes не згоден представляти Україну на «Євробаченні-2019». Детектор медіа (27 лютага 2019). Яшчэ два фіналісты нацыянальнага адбору - гурты «Yuko» і «Anna-Maria» - не выказалі сваёй пазіцыі, ці пагодзяцца яны на прапанову паехаць на Еўрабачанне 2019. 27 лютага 2019 года «UA:Суспільне мовлення» прыняло рашэнне аб зняцці з конкурсу гэтага года.

2020-я

У лютым 2020 года «» сумесна з украінскім тэлеканалам «СТБ» правялі нацыянальны адбор, па выніках якога Украіну на песенным конкурсе павінен быў прадставіць гурт «Go A» з песняй «Solovey». Аднак з-за пандэміі каронавіруса песенны конкурс не адбыўся.

18 сакавіка 2020 года «» паведаміла, што гурт «Go A», які павінен быў прадстаўляць краіну на конкурсе 2020 года, паедзе на конкурс Еўрабачанне 2021. Каб выканаць усе правілы, прадстаўнікам прыйшлося змяніць песню. У выніку яны выступілі ў першым паўфінале, які адбыўся 18 мая, з песняй «SHUM». Гурту ўдалося прайсці ў фіналУкраїнський гурт Go_A пройшов у фінал Євробачення у Роттердамі, дзе 22 мая ён выступіў паўторна, заняўшы 5-е месцаУКРАЇНА ПОСІЛА 5 МІСЦЕ НА "ЄВРОБАЧЕННІ" – ЯК ВИСТУПИВ ГУРТ "GO_A".

Першапачаткова перамогу ў нацыянальным адборы на конкурс Еўрабачанне 2022 атрымала спявачка Аліна Паш з песняй «Shadows of Forgotten Ancestors». Аднак пазней, у сувязі з тым, што спявачка падала фальшывую даведку з ДПСУ аб тым, што яна нібыта перасякала адміністратыўную мяжу з акупаваным Крымам праз пункт пропуску «Чаплінка» ў Херсонскай вобласці, рашэннем арганізацыйнага камітэту яна была дыскваліфікаваная. Пазней арганізацыйны камітэт вырашыў, што Украіну на конкурсе прадставіць гурт Kalush Orchestra з песняй «Stefania», які заняў на нацыянальным адборы другое месца. 10 мая гурт выступіў у першым паўфінале конкурсу, і прайшоў ў фінал, дзе здабыў для Украіны 3-ю за ўсю гісторыю ўдзелу перамогу, набраўшы 631 бал. Конкурс упершыню трансляваў тэлеканал «UA: Культура», у сувязі з тым, што тэлеканал «UA: Перший» трансляваў інфармацыйны марафон, які асвятляў уварванне Расіі ва Украіну.

Пасля перамогі ў 2022 годзе, Украіна атрымала права правесці конкурс на сваёй тэрыторыі. Не гледзячы на ваенныя дзеянні на тэрыторыі краіны, украінскія ўлады намагаліся знайсці варыянты для правядзення конкурса ў сябе. Аднак пазней у ЕВС, дзеля бяспекі, вырашылі разглядзець іншыя варыянты. У выніку было вырашана правесці конкурс у Вялікабрытаніі"Евровидение-2023" пройдет в Великобритании, несмотря на протесты Украины. 17 снежня адбыўся нацыянальны адбор, па выніках якога пераможцам стаў гурт Tvorchi, які і прадставіў Украіну адразу ў фінале конкурса (як пераможца мінулага года), дзе заняў 6-е месца.