Юзаф Эдвард Пузына (; , в. Грымяча, цяпер — ) — гісторык, пісьменнік, паэт.
Паходзіць з роду князёў Пузынаў. Вучыўся ў Фрыбургскім універсітэце (Швейцарыя), дзе атрымаў доктарскую ступень. 3 1919 г. у Польшчы, працаваў у міністэрстве замежных спраў, рэдакгарам час. «Messager Polonais» («Польскі веснік», напаўафіцыйнае выданне міністэрства). Пасля выхаду ў адстаўку з 1933 г. жыў у в. Вялікая Бераставіца каля Гродна, з 1939 г. у Варшаве. 3 1944 г. працаваў у Чанстахове кіраўніком аддзела культуры магістрата.
Аўтар лірычных і сатырычных вершаў (зборнік «Даўней», 1905), патрыятычных паэм, гімнаў, паэтычных драм (зб. «Па дарозе», 1922), аповесцей. Вывучаў праблемы паходжання княжацкіх родаў ВКЛ, іх палітычную ролю ў жыцці дзяржавы. Аўтар вялікай працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова апублікавана ў 1937). У 1930-х г. член рэдакцыі час. «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). Аўтар мемуараў пра пісьменніцу М. Радзевіч.
Бібліяграфія Switrigail von Litauen: Die politische Bedeutung seiner Erhebung zum Grossfiirsten. Fribourg, 1914; Korjat i Korjatowicze // Ateneum Wileńskie. 1930. R 7, z. 3—4; Kim był i jak się naprawdę nazywał Pukuwer, ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. 1935. R. 10; Korjat i Korjatowicze oraz sprawa podolska // Ateneum Wileńskie. 1936. R 11; Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesięcznik heraldyczny. 1932. nr 10; W sprawie pierwszych walk Litwinów z Tatarami o Ruś, 1238—1243 // Przegląd historyczno-wojskowy. Warszawa, 1937. T. 9. Пузына Юзаф Эдвард // — С. 5.
Літаратура Jodkowski J. Józef Edward Puzyna // Kwartalnik historyczny. 1949. Z. 1/4.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Паэты Беларусі Юзаф Эдвард