Галубо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Галубы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Зачэпіцкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зачэпічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Галубоўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску ГалубыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мастоўскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Мастоўскага раёна. 26 лютага 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курылавіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 649 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 95,2 % — беларусы, 3,5 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Воля-Крупіцы, Галубы, Маскалі, Руда Ліпічанская, Стукалы, Шасцілы, Шымкі і Ярчакі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мастоўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе