Іка́цкі хрыбет () — горны хрыбет у Азіяцкай частцы Расіі, у Забайкаллі, у Рэспубліцы Бурація, на ўсход ад возера Байкал і Баргузінскага хрыбта.
Даўжыня хрыбта больш за 200 км. Пераважаючыя вышыні 1800—2000 м, найбольшая вышыня 2573(2551Икатский хребет Словарь «География России». / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.) м. Складзены пераважна з гранітаў і метамарфічных сланцаў. Да вышыні каля 900 м горны лесастэп, да 1200—1700 м — лістоўнічная тайга, яшчэ вышэй — зараснікі кедравага сланіку і горная тундра.
Ікацкі хрыбет з’яўляецца водападзелам рэк Баргузін і Віцім. На хрыбце бярэ пачатак рака Ікат.
Літаратура — С. 194. Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
Спасылкі Икатский хребет // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Икатский хребет Словарь «География России». / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Бураціі