Інтэрнашэнал-Фолс — карта Мінесоты () — горад на поўначы ЗША, у штаце Мінесота, адміністрацыйны цэнтр акругі Кучычынг. Насельніцтва 6424 чалавека (2010). Размешчаны на левым беразе ля вытокаў ракі Рэйні-Рывер, на мяжы з Канадай. Насупраць яго, на правым беразе ракі, знаходзіцца канадскі горад Форт-Франсес. За 11 км на ўсход ад горада размяшчаецца нацыянальны парк. Паселішча было заснавана ў красавіку 1895 года, статус горада прысвоены ў 1909 годзе.
Катэгорыя:Гарады Мінесоты