Ба́кштаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Бакшты.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пугачоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна, з 13 лютага 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 12 сакавіка 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лычкавіцкага сельсавета (вёскі Даліняны, Малая Нявіша, Псярцы і Хадэлі), у склад сельсавета з Васілішкаўскага сельсавета перададзены вёскі Вайнілаўцы і СтарадворцыРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. 19 жніўня 1985 года ў склад сельсавета з Галавічпольскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (вёскі Біцеўцы, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Лычкаўцы, Малыя Казлы, Прымакі, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы, хутар Лычкава), у склад Першамайскага сельсавета перададзены вёскі Вайнілаўцы і СтарадворцыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. У 1986 годзе скасаваны хутар БайнаравічыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 20 верасня 2002 года ў склад Васілішкаўскага сельсавета перададзены 22 населеныя пункты (Біцеўцы, Вялікая Нявіша, Даліняны, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Кронькі, Лычкаўцы, Малая Нявіша, Малыя Казлы, Прымакі, Псярцы, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Хадэлі, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Васілішкаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 681 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 73,9 % — палякі, 22,5 % — беларусы, 2,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Бакшты, вёскі Вялікія Пугачы, Гуменнікі, Клешнякі, Малыя Пугачы, Маляцічы, Мацюкі, Мінюцеўка, Мякішы, Плёткі, Савічы, Скелдычы, хутары Барэйшышкі, Бігаўшчына, Вуглы, Заброддзе, Занявіша, Зарэчча, Пясчына, Рачкаўшчына.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе