Летнія Алімпійскія гульні 2012 (афіцыйна — Гульні XXX Алімпіяды) адбыліся ў горадзе Лондане з 27 ліпеня па 12 жніўня 2012 года.
Выбар горада
Прыём заявак гарадоў-кандыдатаў быў завершаны 15 ліпеня 2003. Да гэтага моманту жаданне прыняць у сябе Гульні выказалі 9 гарадоў: Гавана, Стамбул, Лейпцыг, Лондан, Мадрыд, Масква, Нью-Ёрк, Парыж і Рыа-дэ-Жанэйра. 18 мая 2004 Міжнародны алімпійскі камітэт пасля ацэнкі ўсіх пададзеных заявак абраў 5 гарадоў: Мадрыд, Масква, Нью-Ёрк, Парыж і Лондан. Кандыдатура Лондана была абрана 6 ліпеня 2005.
Лондан стаў адзіным горадам у свеце, якому Міжнародны алімпійскі камітэт тройчы давяраў права стаць сталіцай сучасных Летніх Алімпійскіх гульняў: у 1908, 1948 і 2012 гадах.
Спартыўныя аб'екты
Алімпійскі парк, які ўключае ў сябе 80-тысячны Алімпійскі стадыён, цэнтр водных відаў спорту, баскетбольную арэну, велапарк і Алімпійскую вёску, вырас на месцы сметнікаў і пустыроў. Яго тэрыторыя складае 306 гектараў, а пабудова заняла шэсць год. Агульны памер капіталаўкладанняў – 7 млрд фунтаў.
У межах Вялікага Лондана размяшчаецца большасць спартыўных аб'ектаў, якія падзелены на тры зоны: алімпійскую — у Алімпійскім парку, рачную — уздоўж ракі Тэмзы на ўсходзе горада, і цэнтральную — у цэнтры і на захадзе рэгіёна.
Пасля завяршэння Гульняў Алімпійскі парк ператвораць у адзін з найбуйнейшых у Еўропе гарадскіх паркаў, адна з задач якога – аднаўленне мясцовай флоры і фаўны. Алімпійскую вёску на 17 тысяч чалавек мадыфікуюць у 3600 кватэр. Спартыўныя аб'екты стануць адкрытыя для мясцовых спартклубаў і таварыстваў. Высокатэхналагічная камунікацыйная інфраструктура пяройдзе ў спадчыну новаму ўніверсітэту, які будзе спецыялізавацца на спартыўнай навуцы, лічбавых медыях і “зялёных” тэхналогіях.
Сімвалы Эмблема Лагатып мерапрыемства аўтарства Вульфа Олінса. Эмблема гульняў — выява з чатырох частак у выглядзе няправільных многавугольнікаў, якія сімвалізуюць лічбы года Алімпіяды - "2", "0", "1", "2". У адну з частак уключана слова London, а ў другую — выява алімпійскіх кольцаў. Лагатып распрацоўваўся каля года і каштаваў 400 тыс. фунтаў стэрлінгаў.
Талісманы У Алімпійскіх гульняў-2012 у Лондане тры талісманы. Першымі ў 2010 годзе сталі вядомы два з іх — кроплі сталі па імені Вэнлок і Мандэвіль. Нараджэнне гэтых вобразаў звязана з двума мястэчкамі ў Англіі, якія ўвайшлі ў гісторыю Алімпійскіх гульняў. У вёсачцы Мач-Уэнлак барону П'еру дэ Кубертэну прыйшла ў галаву думка развіваць ідэі алімпізму. Таму адзін з талісманаў Алімпіяды назвалі Уэнлакам. Імя Мандэвіль паходзіць ад бальніцы Сток Мандэвіль, дзе ў 1948 годзе зарадзіліся Параалімпійскія гульні. Трэці афіцыйны талісман лонданскай алімпіяды — леў па мянушцы Прайд, з сіне-чырвонай, па колерах брытанскага сцяга, шавялюрай.
Медалі Медалі для Алімпійскіх гульняў 2012 года маюць памеры: 85 мм у дыяметры і 7 мм у таўшчыню. Гэта адны з самых цяжкіх Алімпійскіх медалёў, якія калі-небудзь былі вырабленыя. Залаты медаль вагой каля 410 грам утрымлівае толькі 6 грам золата, астатняе — прымешкі серабра і медзь, паведамляюць англійскія СМІ. Медалі ў Пекіне важылі каля 200 грам. Дызайн медалёў распрацаваў брытанскі мастак Дэвід Уоткінс. На іх адлюстраваная грэчаская багіня перамогі Ніка. На адваротным баку - лагатып Алімпійскіх гульняў на фоне выпраменьваючых святло зорак, што адлюстроўвае дух і традыцыі Алімпіяд. Акрамя ўсяго гэтага, дызайнер змясціў на медалі выяву ракі Тэмзы.
Усяго вырабілі 4,7 тысячы алімпійскіх і паралімпійскіх медалёў. Яны атрымаліся дарагімі, бо з часу правядзення Алімпіяды ў Пекіне ў 2008 годзе цэны на золата і срэбра выраслі ў два разы.
Краіны-ўдзельніцы (заснавальнік антычных Гульняў)
25px Незалежныя ўдзельнікі
(краіна-арганізатар)
Цырымонія адкрыцця
Афіцыйная цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў адбылася ў Лондане 27 ліпеня 2012 года. За пастаноўку шоу ўзяўся кінарэжысёр і прадзюсар Дэні Бойл, які даў урачыстасці назву «Востраў цудаў» (Isles of Wonder).
У аснову ўрачытасці быў пакладзены аповед пра прамысловы пераварот XVIII ст., які радыкальна змяніў патрыярхальна-пастаральнае жыццё Англіі. На Алімпійскім стадыёне выраслі сапраўдныя трубы, якія пачалі дыміць. Потым было паказаныя падзеі ХІХ ст., эміграцыя, згадалі пра загінулых у Першай і Другой сусветных войнах. Гледачы пабачылі Джэймса Бонда і Каралеву Лізавету, Бонд (ці Тувія Бельскі — акцёр Дэніэл Крэйг) зайшоў у Бакінгемскі палац, забраў Каралеву і правёў у верталёт. Каралеўскія сабачкі памахалі лапкамі. Потым і Крэйг (Бонд) і Каралева з скочылі з верталёта над стадыёнам на парашутах. Ролю каралевы ў гэты момант выканала каскадзёрка. Сама ж Елізавета II ўрачыста выйшла разам з мужам прынцам Філіпам, герцагам Эдынбургскім, з каралеўскай ложы.
Далей пачалася дзіцячая частка, у якой была прадстаўлена брытанская дзіцячая літаратура — з Гары Потэрам, Мэры Попінс і Пітэрам Пэнам, чытаннем ад Джаан Роўлінг, і перфомансам ад Роўэна Аткінсана, які выканаў партыю сінтэзатара ў алімпійскай мелодыі разам з Лонданскім сімфанічным аркестрам.
Потым арэна ператварылася ў вялікую дыскатэку, дзе прагучыла хіты брытанскай музыкі за апошнія 60 гадоў: The Beatles, Sex Pistols, The Prodigy, Эмі Уайнхаўс. Завяршыў гэты своеасаблівы музычны блок стваральнік Інтэрнэту Цім Бернерс-Лі. Гэтая частка ўрачыстасці паказвала, як Інтэрнэт можа дапамагчы шукаць людзей.
Затым распачаўся парад краін. У складзе зборных Брунея, Катара і Саудаўскай Аравіі ўпершыню паехалі спартоўкі-жанчыны, а ў каманд Бахрэйна і Катара жанчыны сталі сцяганосцамі. Парад распачала грэчаская, а завершыла брытанская зборная.
Пасля параду Каралева Елізавета II абвясціла Алімпійскія гульні 2012 года адкрытымі. Пасля прамовы Каралевы быў узняты алімпійскі сцяг, які вынеслі чэмпіёны мінулага, а таксама кіраўнік ААН Пан Гі Мун, баксёр Махамед Алі і інш.
Запальваннем алімпійскага агню заняўся былы капітан зборнай Англіі па футболу Дэвід Бекхэм, які даставіў яго на катары па Тэмзе. Па ўсім фарватары агонь сустракалі феерверкі. Паходню Дэвід Бэкхэм перадаў Стывену Рэдгрэйву, алімпійскаму чэмпіёну па акадэмічным веславанні. Алімпійскі агонь запалілі сем маладых алімпійцаў.
Пасля запальвання агню Лондан асвяціў феерверк. Далей канцэрт даў Пол Макартні, якому падпяваў стадыён.
Спаборніцтвы {| class="wikitable" style="margin:0.5em auto" |- |bgcolor=#00cc33| ● ||Цырымонія адкрыцця|| bgcolor=#3399ff| ● ||Кваліфікацыя спаборніцтваў || bgcolor=#ffcc00| ● ||Фіналы спаборніцтваў||bgcolor=#ee3333| ● ||Цырымонія закрыцця
{| class="wikitable" style="margin:0.5em auto; line-height:1.25em;" |- ! colspan=2|Ліпень / Жнівень !!width=25|25!!width=25|26!!width=25|27!!width=25|28!!width=25|29!!width=25|30!!width=25|31!!width=25|1!!width=25|2 !width=25|3!!width=25|4!!width=25|5!!width=25|6!!width=25|7!!width=25|8!!width=25|9!!width=25|10!!width=25|11!!width=25|12!!Медалі |- | colspan=2 |Цырымоніі || || ||bgcolor=#00cc33 align=center|●|| || || || || || || || || || || || || || || ||bgcolor=#ee3333 align=center|●|| |- align="center" | align="left" colspan=2| Акадэмічнае веславанне
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 3 | bgcolor=#ffcc00 | 3 | bgcolor=#ffcc00 | 4 | bgcolor=#ffcc00 | 4
| 14 |- align="center" | align="left" colspan=2| Бадмінтон
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2
| 5 |- align="center" | align="left" colspan=2| Баскетбол
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | 2 |- align="center" | align="left" colspan=2| Бокс
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 3 | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 5 | bgcolor=#ffcc00 | 5 | 13 |- align="center" | align="left" colspan=2| Барацьба
| bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 3 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 3 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | 18 |- align="center" | align="left" colspan=2 | Веласпорт
| bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1
| bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 3 | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | 18 |- align="center" | align="left" colspan=2| Воднае пола
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor="#3399ff" | | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | 2 |- align="center" | align="left" colspan=2| Валейбол
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | 4 |- align="center" | align="left" colspan=2| Веславанне на байдарках і каноэ
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 2
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 4 | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 4 | bgcolor=#ffcc00 | 4 | | 16 |- align="center" | align="left" colspan=2| Гандбол
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | 2 |- align="center" | align="left" colspan=2| Дзюдо
| bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2
| 14 |- align="center" | align="left" colspan=2| Конны спорт
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 2 | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 2
| 6 |- align="center" | align="left" colspan=2| Лёгкая атлетыка
| bgcolor=#ffcc00 | 3 | bgcolor=#ffcc00 | 5 | bgcolor=#ffcc00 | 7 | bgcolor=#ffcc00 | 5 | bgcolor=#ffcc00 | 4 | bgcolor=#ffcc00 | 4 | bgcolor=#ffcc00 | 5 | bgcolor=#ffcc00 | 6 | bgcolor=#ffcc00 | 8 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | 47 |- align="center" | align="left" colspan=2| Мастацкая гімнастыка
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | 2 |- align="center" | align="left" colspan=2| Настольны тэніс
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1
| 4 |- align="center" | align="left" colspan=2| Парусны спорт
| bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor="#3399ff" | | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 2 | bgcolor=#ffcc00 | 1 | bgcolor=#ffcc00 | 1