Ньюарк () — горад у акрузе Нью-Касл, штат Дэлавэр, ЗША.

Размешчаны за 19 км ад Уілмінгтана, на паўночным захадзе штата. У Ньюарку размешчаны асноўны кампус Дэлавэрскага ўніверсітэта. Заснаваны шатландска-ірландскімі і уэльскімі пасяленцамі ў 1694 годзе. Статус горада быў прысвоены ў 1758 годзе. Насельніцтва — 31 479 чалавек (2011).

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Валары Олман — амерыканская спартсменка, кідальніца дыска, алімпійская чэмпіёнка.

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Дэлавэра Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1694 годзе